sacral_BY
2.99K subscribers
8.3K photos
31 videos
550 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#верхнядзьвінск #sacral_urban #sacral_orthodox
Пасля агляду могілак можна няспешна шпацырыць па вуліцах Дрысы. Папоўніўшы калекцыю пахавальных камянёў, час ў іншую тэчку класці драўляныя ліштвы.
2❤46❤‍🔥6👍43
🔥18❤17🙏3👍2
sacral_BY
#верхнядзьвінск #sacral_urban #sacral_orthodox Пасля агляду могілак можна няспешна шпацырыць па вуліцах Дрысы. Папоўніўшы калекцыю пахавальных камянёў, час ў іншую тэчку класці драўляныя ліштвы.
#верхнядзьвінск #sacral_urban #sacral_catholic
Шпацыр па Дрысе яшчэ, ведаеце, не скончаны. Сёння нашымі спадарожнікамі будуць некалькі выпадковых фактаў пра горад.
🔸І першы тычыцца назвы. Савецкія ўлады палічылі гістарычную назву немілагучнай і перайменавалі яго ў Верхнядзьвінск. Пры гэтым горад знаходзіцца не ў верхнім, а ў сярэднім рэчышчы Дзьвіны. А яшчэ ён самы паўночны ў краіне.
🔸Памятаеце выяву герба горада ў папярэднім допісе? Дык вось права на самакіраванне ў месца ніколі не было. А павятовым горадам Дрыса стала ў 1776 годзе, ужо пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, ужо ў складзе Расейскай імперыі. А герб з’явіўся ў 1781-м.
🔸У канцы ХІХ ст. у Дрысе нарадзіўся адзін са стваральнікаў тувінскай пісьменнасці – навуковец-цюрколаг Аляксандр Пальмбах.
🔸Горад неаднаразова пакутаваў ад сурʼёзных паводак. Напрыклад, у 1865 (сухімі засталіся 7 будынкаў) і 1878 гадах (нічога сухога не засталося). Горад тапіла і ў савецкія часы (рака падымалася на 10 і больш метраў), затоплівае часам і зараз.

Пажадаем жыхарам больш не сутыкацца з гэтай стыхіяй і будзем рушыць далей.
1❤28👍4🙏3❤‍🔥1🐳11
#sacral_urban
Замест стварэння новых допісаў, швэндаўся ўвесь дзень у пошуках цікавага. Гэта значыць, што чарга з будучых публікацый робіцца толькі больш. Паспрабуйце адгадаць, дзе быў адмэн? Фотачкі дадаю найбольш невыразныя, каб лёгка не было, бо месца ўчорашняе вядомае, славутасцяў шмат, гісторыя там багатая. Але ўпэўнены амаль на 100%, што знаўцы знойдуцца. Такі “ГеаГесар” на мінімалках.
Дарэчы, сярод здымкаў ёсць бэкстэйдж з апошняга “сторысу”.
2❤42👍6🤔21
Сёння хачу параіць сяброўскі канал – Я бачыў Бога 👁 і гэта не тое, пра што вы падумалі.

📌ЯББ – аўтарскі праект, які адлюстроўвае людзей, культуру, а таксама суб‘ектыўнасць парадку ў аб‘ектыўным хаўсе. Уплыў культуры, філасофскія пытанні, чалавек у свеце і паміж іншых.

Мы не аб‘ектыўныя і не імкнемся стаць акадэмічнымі. Хаця перыяд быў, трэба адзначыць. Тым не менш гэта ў мінулым. Мы прайшлі праз шмат унутраных праблем. Аднак яны, у выніку, прымушалі нас ісці ўперад, пазнаваць свет і сябе . І гэтае імкненне мы хочам перадаць вам.

Канал для тых, каму ўжо лянота філасофстваваць на папойках, але надаль цікава шукаць новыя пытанні.

https://t.me/jabacyuboha
❤18❤‍🔥2👍1