sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#шацк #sacral_graveyard #sacral_jews Вернемся ў Шацк, колішняга Ігуменскага павету. Як гэта часта бывае, значную частку насельніцтва складалі габрэі. І ў адрозненні ад сядзібаў, царквы, сінагогі і іншых артэфактаў даўніны, могілкі юдэйскія да нашага часу дайшлі.…
#шацк #sacral_graveyard #sacral_jews
На поўдні ад Шацка, у лясочку, мапа паказала дзве інтрыгуючыя пазнакі: габрэйскія могілкі ды помнік ахвярам генацыду. Вядома, трэба бегчы праз поле, каб праверыць. Як добра, што стаіць туман, бо праязджаючы міма старшыня калгасу не ацэніць такой краязнаўчай цікаўнасці. Могілак там не было. А вось помнікі расстраляным мясцовым жыхарам былі. Адзін з іх мае праваслаўны крыж. І гэта вяртае нас да папярэдняга допісу, дзе згадваўся Міхал Тарасевіч - трактарыст, што ўстанавіў помнік на могілках. Ён жа ініцыятар з’яўлення і аўтар гэтага помніка. Афіцыйна ці не, помнік называюць “Капля крыві”. Да пытання адкуль узялася мацэва з кнігай? Усё сам.
Помнік ахвярам Халакосту з’явіўся ў Шацку яшчэ ў 60-я, але калі ў 68-м здарылася вайна Егіпта з Ізраілям, мясцовыя ўлады яго знеслі. Мабыць, так убачылі свой унёсак у барацьбу з сіянізмам. Спадар Міхал, памятаючы ўражанні 6-гадовага хлопчыка ад жахлівых падзей вайны, вырашыў самастойна захаваць памяць пра тое. Знайшоў кавалак граніту, зрабіў надпісы і ўсталяваў на месцы расстрэлаў - урочышчы Апельня. Помнік адкрылі афіцыйна ў 1993 годзе, нават са святаром і двухстамі гледачамі. І як бачыце, ахоўная шыльда на ім прысутнічае.
👍44❤9🙏4🤝1
sacral_BY
#шацк #sacral_urban #sacral_graveyard Рухаемся на поўдзень ад Шацку, назіраем мешаніну вясковых замалёвак і могілак. Зусім блізка канцавы прыпынак. Тое, дзеля чаго паездка задумвалася.
#пратасаўшчына #гара_цэгла #sacral_graveyard #sacral_catholic
Шкада, канешне, але Пухаўшчына ня надта песціць старажытнымі гістарычнымі помнікамі. Ні рэшткаў замка, ні барочных храмаў... Тым больш каштоўна і прыемна дабрацца да загадкавых развалінаў могілкавай капліцы недалёка ад вёскі Пратасаўшчына. А дабірацца давялося пешшу, 7 км ад Шацка.
Хаця ад былой пабудовы засталося ня шмат, выглядае велічна і ўражліва. Магчыма, тут паспрыяў голы зімовы лес (ён тут больш на восеньскі падобны, але не будзем пра гэта...). Хутка ўсё зарасце і руіны будуць менш заўважнымі.
З інфой вельмі сціпла: сеціва паведамляе, што капліца 1860-х гадоў, была пахавальняй роду Шастаковых\Шыстаковых. А само паселішча ў ХІХ ст. мела статус засценка*. Сярод шматлікіх прозвішч гаспадароў шацкага маёнтка гэтыя ня сустракаліся. І ўвогуле, знайсці нешта пра гэтых дваран складана. Бачыў згадку ў спісе радаводнай кнігі Віцебскай губерні, а ў Менскай - не. Але ж спісы тыя могуць быць няпоўнымі і недакладнымі.
Яшчэ на сайце католік.бай можна знайсці згадку, што капліца асвечана ў гонар святога Бенедыкта. І зноў не зразумела: асвечана ў часы пабудовы ў ХІХ ст. ці ў 2016 годзе, калі тут правялі імшу і ўсталявалі 7-метровы крыж перад брамай могілак?
Пытанні ды загадкі...
Таму калі ў вас ёсць пэўныя дадзеныя па тэме, заўвагі, прапановы - калі ласка ў каменты ці чат!

*-невялічкі тып паселішча, тыпу хутара, аднадворка, які з'явіўся ў XVI ст. у выніку правядзення валочнай памеры. Часта там сялілася мелкая шляхта (засцянковая\ваколічная\загонавая). З часам засценак мог вырасці да памераў вёскі, захаваўшы стары статус. Знікаюць у першай палове ХХ ст.**
**-і гэта наводзіць на думку, што Шастоўскія былі з тых небагатых шляхцюкоў, якія і жылі ў тым засценку. Але ж пабудова капліцы памерам з касцёльчык - справа нятанная. Адкуль грошы, шаноўнае паньства? Зноў загадкі.
1❤42👍13👏2