sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
🔥297👍3💩1🙈1
#крывічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
З Даўгінавым разабраліся, час рухацца далей.
Да вёскі Крывічы каля 15 км і гэта ўжо Мядзельскі раён. Вееельмі спадзяюся, што не прыйдзецца ўсю адлегласць шураваць пешшу. Часу хоць і хапае, але ж самі разумееце... І сапраўды, недалёка па-за межамі Даўгінава падхапіла машына-спадарожка, скараціла паход на 10 км.
А цікавосткі тут пачынаюцца ўжо на ўскрайку. Не паспеў перасекчы дарожны знак "Крывічы", як сустрэў каталіцкія могілкі - выстава металічных крыжоў. Не самыя старажытныя, але і не тое каб свежыя.
Сардэчна запрашаем (у вёску, а не тое, што маглі падумаць), так бы мовіць🤗

І гэта… падлічваеце там могілкі? Глядзіце, у канцы падарожжа будзе іспыт!🤓
1❤42👍6👏4
sacral_BY
#крывічы #sacral_graveyard #sacral_catholic З Даўгінавым разабраліся, час рухацца далей. Да вёскі Крывічы каля 15 км і гэта ўжо Мядзельскі раён. Вееельмі спадзяюся, што не прыйдзецца ўсю адлегласць шураваць пешшу. Часу хоць і хапае, але ж самі разумееце...…
#крывічы #sacral_jews #sacral_graveyard
Толькі агледзелі хрысціянскія могілкі на самым ускрайку вёскі, як непадалёк збочваем, каб паглядзець на могілкі юдэйскія.
Як заўжды, цяжка зразумець старажытнасць іх праз незразумеласць літарак-лічбачак (мо іўрыт падвучыць ужо час?), але можна сустрэць мацэвы са знаёмымі індыйскімі арабскімі лічбамі, што адсылаюць нас да 30-х гадоў ХХ ст.
Пакуль асабліва нічога не знайшоў пра габрэйскую грамаду ў Крывічах. У параўнанні з суседнім Даўгінавым, Крывічы куды больш сціплыя. Цягам ХІХ ст. колькасць жыхароў была далёкай да тысячы. Ці была тут сінагога? Верагодна, але згадак не сустракаў. Звяртаўся нават да кібер-розуму па дапамогу. Але там звычайна дыялог, як з дзіцём, што прыдумляе гісторыі на хаду.
Дарэчы, трэба выбачыцца, што называў Крывічы вёскай, бо пры насельніцтве ў 1000 чалавек, маюць ганаровы статус гарадскога пасёлка. Далей можна слушна карыстацца тэрмінам “мястэчка”.
❤42👍5🙏4👏1