sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#крывічы #sacral_catholic
Пачнем здалёк. З мяжы XII-XIII стагоддзяў, калі манахі-цыстэртыянцы яшчэ рабілі выгляд, што хаваюцца ў пустэльні ад свету, а да з’яўлення манахаў-прапаведнікаў (францішканцаў, дамініканцаў) засталося лічанае дзесяцігоддзе. Раптоўна, ці не зусім, парачка будучых святых у Францыі, Жан дэ Мата ды Фелікс Валуа (хм, прозвішча, як у будучага караля РП) вырашылі стварыць манаскі ордэн з выразнай сацыяльнай функцыяй. Названы ён быў у гонар Найсвяцейшай Троіцы, а дэвіз абвяшчаў “Слава Табе Троіца, а палонным — свабода”.
Галоўнай іх дзейнасцю быў выкуп хрысціян з мусульманскага палону, грошы на які збіралі праз міласціню ды ахвяраванні. Ужо ў 1201 годзе першыя палонныя вярталіся дадому, а Жан дэ Мата ўласна выпраўляўся ў Туніс, каб вырашаць пытаннечкі.
У канцы XVIII ст. па ўсёй Еўропе было больш за 300 кляштароў, у тым ліку, з’явіліся і ў Рэчы Паспалітай. У Беларусі ордэн, які мы ведаем як трынітарскі, дзейнічаў у Воршы, Берасці, Маладзечне, Віцебску і ўласна ў Крывічах!
Тут ён заснаваны ў 1770-м. Спачатку комплекс быў драўляным, а ў канцы стагоддзя скончылі будаўніцтва мураванага ў стылі барока.

Вось у XVI ст. трынітарыі выкупілі з алжырскага палону будучага аўтара “Дон Кіхота”, але шкада, што невядома, каго паспелі выкупіць крывічанскія трынітарыі ці агулам беларускія. Можа і нікога канкрэтна? Збіралі ахвяраванні ды адсылалі ў галоўны офіс? Ці ўвогуле ладзілі мясцовыя школы.
У любым выпадку, пасля паўстання 1830-31 гг. улады Расійскай імперыі пазачынялі ўсе кляштары гэтага братэрства. Далей касцёл дзейнічаў як парафіяльны і не спыняў дзейнасць нават за савецкім часам.
1❤43👍11🙏4👏2
#крывічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
Вялікія каталіцкія могілкі на паўднёвым ускрайку Крывічоў.
1❤40🙏13👍4🔥1
#крывічы #sacral_urban
Крывічанскія замалёўкі

Паглядзеўшы некалькі мястэчак запар у ваколіцах, Крывічы ствараюць уражанне мясцовага прытулку савецкага неакласіцызма. Але ж ёсць і іншыя адметныя прыклады мясцовай забудовы.
На шостым здымку меркаванае месца былой сядзібы Швыкоўскіх, якія валодалі Крывічамі ў сярэдзіне ХІХ ст. Магчыма, сярод вясковых хат і лецішчаў схаваліся рэшты былога гаспадарчага двара, але ўласна заўважыць не давялося.
Цікава, што пры гэтым з XVIII ст. тут нараджаецца шэраг дзеячоў з роду Ходзькаў. Але неяк не заўважаў згадак пра іхны маёнтак у Крывічах. У мястэчку ёсць камень з шыльдай пра Язэпа Ходзьку - вайсковага геадэзіста і географа. Сярод яго мясцовых сваякоў хапала іншых творчых і дзейных асобаў. Менш хайповых, быццам. Але добра, мо некалі будзе нагода абмеркаваць тое падрабязней. А пакуль трэба рушыць далей. Засталося ня шмат.
1🔥27❤16👍8👏5
#пруднікі #гара_цэгла #sacral_mill
Шпацыруючы, вы не заўважыце, што гэта ўжо не мястэчка Крывічы, а ўжо маленькая вёска Пруднікі. Хаткі і іншыя рукатворныя аб'екты цягнуцца ўздоўж дарогі бесперапынна. У ХІХ ст. вёска была часткай маёнтка Швыкоўскіх. У 1865 годзе пражывала 50 чалавек.
Ад Крывічоў да Княгініна (дзе скончылася падарожжа, але там пачаўся аповед) недзе 8 км. Заход у Пруднікі трошкі дадае крокаў у гэты шлях, але яно варта таго. Бо паглядзіце, якая мілата! Драўляны вадзяны млын на рачулцы Наква. Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. Асабліва прыемна, што праз гасцінную шчыліну дзвярэй можна трапіць унутр і пабачыць рэшты абсталявання. Яно куды больш сучаснае за сам будынак, але ж цікава ўсё адно.
Дарэчы, назва вёскі, магчыма, паходзіць ад самога млына. Тыпу прудам у паўночных гаворках Беларусі называлі вадзяныя млыны. А пруднік - млынар.

Вось і апошні допіс з гэтай вандроўкі. Але вандроўка не апошняя. Таму працяг усяго гэтага бязладдзя будзе.
1🔥53❤18👍9❤‍🔥4👏2