#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Паглядзіце яшчэ трошкі вантробаў занядбанай сядзібы. І вось вам агульна вядомы ў вузкіх колах факт: палац пабудаваны па ўзору рэзідэнцыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага "Лазенкі" XVIII cт. у Варшаве.
У галаву прыходзіць думка, якую сустракаў на абшарах сеціва, калі людзі наракалі на выкарыстанне выразаў кшталту "беларускія Мальдывы, Афіны, Версаль" і інш. Тыпу што гэта за знявага ўсяго нашага і параўнанне з замежнымі вядомымі рэчамі?
Ну, асабіста я ў гэтым нічога дрэннага ня бачу, як і гаспадары Жамыслаўля, калі вырашылі займець палац, як у караля ў гэтых ягоных Варшавах. Тым больш, класічны стыль прыйшоў з Францыі, але ён адсылае нас да часоў старажытнай Грэцыі. Мікалай Крыштаф Радзівіл назваў паляўнічую рэзідэнцыю каля Нясвіжа Альбай, па аналогіі з італьянскай Альба-Лонгай каля Рыму. Ну што за грэблівасць да родных пушчаў? Карацей, калі пашукаць, такіх запазычанняў можна знайсці шмат, улічваючы, што рознымі іншаземнымі канцэпцыямі карысталіся пастаянна.
А што вы думаеце пра такія параўнанні?

1👍40🔥14❤5👏2
sacral_BY
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium Паглядзіце яшчэ трошкі вантробаў занядбанай сядзібы. І вось вам агульна вядомы ў вузкіх колах факт: палац пабудаваны па ўзору рэзідэнцыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага "Лазенкі" XVIII cт. у…
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Пастаўлю кропку ў жамыслаўскім шпацыры некалькімі здымкамі рэшты былога гаспадарчага двара. Пэўныя пабудовы вартыя ўвагі ня менш за сам палац.
Рушым далей.

1❤35👍9🤔2😭1
Ці былі ў Жамыслаўлі?
Anonymous Poll
28%
Так
5%
Так, і збіраюся яшчэ
49%
Не, але збіраюся
18%
Не і не збіраюся
0%
Жыву тут\побач
🔥12👏1