sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#добруш #sacral_industrial
Большую частку сваёй гісторыі (а гэта мінімум з 1335 года) Добруш быў вёскай і нечым асабліва цікавым не вылучаўся. Ну, можа і вылучаўся, але хіба зараз знойдзеш тут нешта з тых часоў? Па-сапраўднаму гаспадарчае жыццё пачало віраваць тут з ХVIII ст. Тут ужо існавалі розныя карысныя мануфактуры. А вось у ХІХ ст. Добрушам пачаў валодаць род Паскевічаў і пры Фёдары Паскевічы ў 1870 годзе была закладзена папяровая фабрыка. Праз два гады ўжо пачалася першая вытворчасць, якая працягваецца і зараз, а мы можам назіраць цудоўны ўзор старой прамысловай архітэктуры. Той самы цагляны стыль. Спрабую ўспомніць, ці ёсць у нас яшчэ такія старыя прыклады стылю? Усё канец ХІХ-пачатак ХХ ст. Няўжо Добруш тут такі асаблівы? Нечакана, пагадзіцеся (але выпраўце, калі памыляюся).
Шкада, што ўсю гэтую прыгажосць можна назіраць толькі звонку, бо хто пусціць унутр выпадковых мінакоў на прадпрыемства? Але нават так комплекс уражвае і з пэўных ракурсаў нагадвае сярэднявечны замак. Нядзіва, што стыль яшчэ называюць прамысловай готыкай. Паглядзіце на ўсе гэтыя вежы ды вежачкі, муры ды вокны! Пабачыць бы гэтае ўсё з вышыні...
А што гэта я? Вось жа, ёсць і з вышыні. Як на далоні.
Доўгі час добрушская фабрыка была ўзорным прадпрыемствам ня толькі знешне, але і па якасці вытворчасці. Кажуць, у 1970 годзе амаль 2\3 чарцёжнай паперы ў СССР былі з Добруша. А што сёння? Ну, гэта ўжо не зусім у межах інтарэсаў каналу, але вакансій на сайце шмат.
Гісторыя фабрыкі вылучаецца ня толькі ўзростам пабудовы, але пра гэта пазней. Працяг будзе.
А ў каментары закіну старых здымкаў.
1❤44👍9❤‍🔥4👏2
sacral_BY
#добруш #sacral_industrial Большую частку сваёй гісторыі (а гэта мінімум з 1335 года) Добруш быў вёскай і нечым асабліва цікавым не вылучаўся. Ну, можа і вылучаўся, але хіба зараз знойдзеш тут нешта з тых часоў? Па-сапраўднаму гаспадарчае жыццё пачало віраваць…
#добруш #sacral_industrial
Напэўна, мала які горад у Беларусі можа пахваліцца вялікай колькасцю з’яў з дадаткам “першы”. Асабліва, калі гэта прагрэсіўныя вынаходніцтвы ХІХ ст. і гаворка не пра губернскі ці павятовы горад. У Геркулеса было 12 подзвігаў, Добруш можа пахваліцца толькі трыма, затое якімі!
🔸У Добрушы на папяровай фабрыцы ўпершыню ў Расійскай імперыі быў усталяваны 8-гадзінны працоўны час. Капіталізм тут так удала саспеў у 1894 годзе, што кіраўніцтва хутка сцяміла: рабочы тожа хоча спаць. І пажадана ня тры гадзіны.
🔸У Добрушы з’явілася першая электрастанцыя ў Беларусі. 1889 год! Гэта больш, чым на пяць гадоў раней за Менск. Ці ня цуд? Тады яшчэ такія будоўлі былі прыватнай ініцыятывай асобных гаспадароў для іх прыватных прадпрыемстваў, а не дзярж.будоўлямі вялікіх маштабаў дзеля вялікіх патрэб.
Каб разумелі, у вялізарнай сталіцы іншай імперыі, Стамбуле, ЦЭС з’явілася толькі ў 1911 г.
🔸І трэці подзвіг: у Добрушы на рацэ Іпуць пабудавалі першую ў Беларусі гідраэлектрастанцыю ў канцы ХІХ ст.

Гучыць неяк амаль фантастычна. Столькі навацый у правінцыі. Пры тым у сціплых звестках сеціва апошнія два факты звычайна не перасякаюцца: паведамляюць толькі пра адну з гэтых станцый. Што выклікае падазроны: можа нешта з гэтага ўсяго толькі свежа народжаная легенда, псіоп, непаразуменне? Спадзяюся, не. А нават калі так, то ўсё адно, адзін з гэтых фактаў павінен быць сапраўдным і неверагодны сам па сабе. І вельмі дзіўна, што ў горадзе гэта ніяк не адзначана. Якая абуральная недапрацоўка...

Вось толькі нядаўна (2020 г.) на рацэ Іпуць пабудавалі новую ГЭС і ў знак пераемнасці сціпла выклалі адну з яе сценак з чырвонай цэглы, спрабуючы імітаваць стыль таго часу.
1👍33❤17👏3
👍39⚡3👏2
sacral_BY
#добруш #sacral_industrial Напэўна, мала які горад у Беларусі можа пахваліцца вялікай колькасцю з’яў з дадаткам “першы”. Асабліва, калі гэта прагрэсіўныя вынаходніцтвы ХІХ ст. і гаворка не пра губернскі ці павятовы горад. У Геркулеса было 12 подзвігаў, Добруш…
#добруш #sacral_urban
З'яўленне ў Добрушы сур'ёзнага прадпрыемства заканамерна прыцягнула за сабою стварэнне рознай прыемнай інфраструктуры: лякарні, школы, пажарныя каманды, фабрычны аркестр, тэлефонная сувязь і канешне жытло для працаўнікоў фабрыкі. Сёння назіраем узор такой камяніцы. Зараз там месцяцца разнастайныя офісы і крамы, а мо і нехта жыве (у сэнсе "мо"? Вунь дыван сохне!). Пагадзіцеся, выглядае самавіта. Нават вежа ёсць. Вось дзе "наш дом - наша фартэцыя".

Дакладна ня ведаю, калі камяніцу пабудавалі, але мяркую, не пазней Першай сусветнай.
Ёсць і стогадовы здымак будынку.

Дарэчы, 1880-я ў Добрушы з'явілася чыгунка да Гомеля, а пазней дацягнулася да Бранску. То было часткай сеткі так званых Палескіх чыгунак. Ну ўсе ўмовы, каб ператварыць Добруш у беларускі Сінгапур! Атрымалася? Ну-у... ня буду спайлярыць.
1🔥27❤14👍14⚡1👏1
Калі пра нешта напісалі артыкул у Вікіпедыі, то адразу бачна - рэч вартая🧐
Пра мяне, напрыклад, артыкула няма (хаця я не правяраў), не дарос, не заслужыў, сам не напісаў.
А вось пра добрушскі аўтобус (жадаецца дадаць "легендарны") такі артыкул ёсць. Гэта нічога, што ён амаль цалкам улез на скрын смартфона. Усё адно жадаецца зараўці "Я засняў, я засняў!"
Бачыце, ад допісаў пра "першае" раптоўна скокнулі да "адзінага".

Трошкі пабажавільнічаў і хопіць. Хутка вернемся да сур'ёзных спраў🤨
#добруш #sacral_urban
2❤28😁14👍4🔥3🙈3☃1🤷‍♂1
#добруш #sacral_museum
Фінальны добрушскі бос і чарговы прыклад інфраструктурных прыемнасцяў ад з'яўлення буйной фабрыкі - эклектычны будынак школы для дзяцей працоўных (дзяцей, чыі бацькі працуюць, а не дзяцей-рабочых☝️). Зараз у будынку месціцца краязнаўчы музей, а будынак месціцца на вуліцы князя Паскевіча. Тут жа побач стаіць яго бюст. Справядлівае ўшанаванне памяці гэтага чалавека. Але дзіўна, што ў горадзе няма вуліцы ці завулка імя Антона Стульгінскага, бо менавіта гэты інжынер з Ковеншчыны, які пачаў сваю працу кіраўніка ў 1877 годзе, ператварыў Добруш у сталіцу папяровай вытворчасці Беларусі, праз што ў горада з'явіліся грошы на ўсе тыя сацыяльныя праекты. Менавіта ён прасунуў ідэю, што адпачыўшы, здаровы і задаволены рабочы лепш працуе.
Хаця б у самім музеі можна знайсці пра яго згадкі. А вось пра першую электрастанцыю ў Беларусі НІХАЛЕРЫ НЯМА! Як падумаю, ажно перакручвае. Але музей неблагі.
Ну добра, адразу за будынкам сціплая аўтастанцыя. Гэта было цікава. Скок у маршрутку да Гомеля.
1👍42❤‍🔥12❤5💯1💔1