sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
✨ Адкрыйце для сябе новы сьвет аўтарскай беларускай фантастыкі!

На канале “Чытальная Заля” ажываюць самыя сьмелыя фантастычныя мары, а вандроўка скрозь космас робіцца магчымай для кожнага 🚀

Тут вас чакаюць штотыднёвыя кароткія гісторыі ў выглядзе тэксту, а таксама аўдыёаповеды ў агучцы аўтаркі.

Фантастыка – гэта мары пра будучыню!

Далучайцеся >>
https://t.me/fantastyka_knihi
❤25👍5👏3
sacral_BY
Хопіць сядзець у душным Гомеле. Час шураваць у душную Хойнікаўшчыну (лета ж і спёка былі). Усяго 1,5 гадзіны на маршрутцы і вось яны - паўднёвыя абшары. Ужо хутка падрыхтую пачастункі з некалькіх прыгожых мясцін.
#хойнікі #sacral_graveyard #sacral_jews
Быццам нікому непатрэбная інсталяцыя былой эпохі, пасярод Хойнікаў хаваюцца ў зарасніках мацэвы былых юдэйскіх могілак. Рэдкі выпадак, калі атрымалася зняць літаральна ўсе помнікі. Асабліва старымі іх не назавеш. А з іншага боку ўжо больш за паўстагоддзя.
Тэрыторыю цяжка назваць паркам ці скверам. Проста кавалачак лесу пасярод мястэчка, які забыліся ці то ссекчы, ці то добраўпарадкаваць. Але хіба варта кагосьці за гэта вінаваціць? На маю думку, не. Мо лепш пакінуць як ёсць?
🔥26👍15🙏3💔3🤷‍♂1❤1
Як у такую малапрыемную пару не наведаць лес? Ня толькі каб закідваць галаву да хваёвых верхавінаў, але і паглядзець пад ногі, дзе хаваецца чароўны сьвет імхоў, грыбочкаў ды лішайнікаў.
Добрага ранку і з пятніцай, спадарства!🌲
#waldmachtfrei
1❤60👍16❤‍🔥3👌2⚡1👏1
sacral_BY
Photo
#гомель #sacral_orthodox
Гомельскі допіс з добрушскімі флэшбэкамі.
У 1870-я гады Фёдар Паскевіч вымаў грошы з кішэняў ня толькі на камерцыйныя праекты кшталту папяровай фабрыкі ў Добрушы, але і думаў пра бясконца-вечнае. Таму дасталося грошай архітэктарам і будаўнікам, якія у паскевічскім маёнтку ў Гомлі, побач з царквою, ў 1889 годзе збудавалі капліцу ў псеўдарускім стылі. Ды ня проста капліцу, а яшчэ і з пахавальняй пад зямлёю, дзе руплівы гаспадар перапахаваў сваіх продкаў – бацьку і маці, дзеда і бабулю. А ў 1903 годзе і сам спусціўся туды назаўсёды.
У наш час можна ўласна наведаць гэтае сямейства. Як бачыце, уваход у сутарэнні знаходзіцца асобна, побач с капліцай. На сайце музею пішуць, што патрэбны папярэдні запіс. Але я туды трапіў без усякіх гэтых, заплаціўшы жанчыне, што адмыслова там сядзела, 4 рублі.
1❤45👍7🤷‍♂2💩1🥴1