#поразава #гара_цэгла #sacral_jews
Ну тут у нас заявачка на амаль унікальны помнік архітэктуры. Сінагога сярэдзіны ХІХ ст. пабудаваная з бутавага камення. Чаму амаль унікальны? Усё ж яна такая не адзіная. Я заўважыў яшчэ прыкладна 1,5 падобныя на нашай тэрыторыі (і не факт, што гэта ўсё), але тэндэнцыя такая: будынкаў сінагогаў у Беларусі шмат і ў асноўным яны цагляныя ці драўляныя. Таму сузіраем, напаўняемся, ганарымся✊

1❤47👍5⚡1👏1
sacral_BY
#поразава #гара_цэгла #sacral_jews Ну тут у нас заявачка на амаль унікальны помнік архітэктуры. Сінагога сярэдзіны ХІХ ст. пабудаваная з бутавага камення. Чаму амаль унікальны? Усё ж яна такая не адзіная. Я заўважыў яшчэ прыкладна 1,5 падобныя на нашай тэрыторыі…
#поразава #sacral_jews #sacral_graveyard
Ну, калі ў мястэчку была такая сур'ёзная сінагога (кажуць, іх было нават дзве, драўляная даўно згарэла), павінны быць і могілкі. Усё так. Любімая мапа на смартфоне нават абяцала два пагосты (відаць, па колькасці сінагогаў). Ну, па змесце здымкаў вы маглі здагадацца, што рэчаіснасць куды больш сціплая.
Ужо ня ведаю, ці былі сапраўды пахаванні на першай пляцоўцы, але зараз гэта больш падобна на зарослую сметніцу. А вось у ляску побач, на пагорку, ужо цікавей, ужо верым. На здымках літаральна ўсе (тры) мацэвы, што давялося пабачыць. Ураджай невялікі, але як ёсць. Магчыма, каштоўныя каменныя помнікі нябожчыкаў пайшлі на больш прагматычную службу жывых людзей. Гучыць непрыгожа, але ў складаныя часы людзям уласціва паступаць цынічна. Можам іх вінаваціць? Можам (хто на забароніць?), але не абавязаны☝️ і гэта ўсё здагадкі.
Ну, калі ў мястэчку была такая сур'ёзная сінагога (кажуць, іх было нават дзве, драўляная даўно згарэла), павінны быць і могілкі. Усё так. Любімая мапа на смартфоне нават абяцала два пагосты (відаць, па колькасці сінагогаў). Ну, па змесце здымкаў вы маглі здагадацца, што рэчаіснасць куды больш сціплая.
Ужо ня ведаю, ці былі сапраўды пахаванні на першай пляцоўцы, але зараз гэта больш падобна на зарослую сметніцу. А вось у ляску побач, на пагорку, ужо цікавей, ужо верым. На здымках літаральна ўсе (тры) мацэвы, што давялося пабачыць. Ураджай невялікі, але як ёсць. Магчыма, каштоўныя каменныя помнікі нябожчыкаў пайшлі на больш прагматычную службу жывых людзей. Гучыць непрыгожа, але ў складаныя часы людзям уласціва паступаць цынічна. Можам іх вінаваціць? Можам (хто на забароніць?), але не абавязаны☝️
🔥19❤15👍7😢2 2🙏1
#поразава #гара_цэгла #sacral_dominium
Ох, усе папярэднія часткі вёскі Поразава, канешне, вартыя допісаў на канале, але сёння мы з вамі падышлі да таго, дзеля чаго ўвогуле задумвалася паездка. Шыкоўны помнік драўлянага дойлідства – палац ХІХ ст. маёнтка Багудзенкі, што належыў роду Бутаўт-Андрайковічам. Па прозвішчы відаць, шляхта мясцовая. Насілі модны герб «Грыф», а радавод вялі ажно ад князя Гедыміна. Палац пабудаваны пры спадары Тадэвушы, які, як кажуць легенды, быў чалавекам паспяховым, уплывовым і першым у ваколіцах (цікава, наколькі шырокіх?) набыў аўтамабіль.
Ну, вінтажны кабрыялет перад фасадам дакладна б зрабіў кампазіцыю цікавейшай.

2👍44❤13❤🔥6 5👏1🤝1