sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, то завітвайце на канал SMOŬŽ. Аўтар каналу дзеліцца з сваёй аўдыторыяй як у фармаце відэа, так і ў фармаце тэкстаў вынікамі сваіх навуковых даследванняў, што датычаць сферы перасячэння відэагульняў і рэлігіі. Ну і канечне жа коцікамі, што ўпрыгожваюць яго мудрагелістыя публікацыі!

Таму, запрашаем вас да міфічных і поўных таямніцы прыгодаў у лічбе! Будзем пазнаваць іншыя вымярэнні разам!
🔥20🤔6
+у каментарах
👍22❤‍🔥10😨3🤔2👀2
#гара_цэгла
«У вялікіх будоўлях шмат смутку. Хто іх распачынае, той памнажае пакуты»
Эклезіяст 1:18 (вельмі вольны пераклад)

Нейкая несправядлівасць атрымалася праз тое, што даўно знята «кіно» па тэме, а фотачкі ўсё пыляцца на лічбавых паліцах. Тым больш, склад іх паспеў абнавіцца. Давайце яшчэ раз паглядзім на маўклівы, іржавы помнік Халоднай вайны.
Распавядаць, што гэта і дзе, напэўна, ня буду. Вельмі месца спецыфічнае ды небяспечнае. Можа вы і чыталі пра яго ў папулярных выданнях. Але вось пра што падумаў. Гэткім кананічным сьветам, прадстаўленым, як наступствы гэтай самай Халоднай вайны, з'яўляецца серыя гульняў Fallout і паказаны ён з боку ЗША і пра ЗША. На іншым баку ў нас знаёмыя і блізкія атмасфера ды краявіды постсавецкага Сталкеру. Але ж Сталкер – гэта не пра канец сьвету, гэта гісторыя лакальная. Ёсць «зона», там пасля катастрофы на ЧАЭС адбываюцца ўсе «цуды».
Пры тым які ёсць патэнцыял развіцця гульнявага постʼядзернага сусвету ў айчынным сэтынгу з гэтымі ідэямі падземных сховішчаў, рэтрафутурыстычнай тэхнікай. Выходзіць на паверхню камсамолец, а там яго чакаюць рэйдары-хакеісты з каманды «Метэор» ды хіпі з карыкатур «Кракадзілу». Асабліва пацешна фантазіраваць на тэму савецкага «Волт-боя», з улікам, што ёсць багаты пласт прапаганды грамадзянскай абароны. Як бы звалі галоўнага маскота? ДОСААФ-піонэр? (вой, ёсць жа Atomic Heart! Але ж гэта іншае😅)
«Ападкі: Новы Шчучын». Эх, які патэнцыял! Пафантазуйце над гэтым.

А хутка нас чакае доўгі трып па могілках. Так бы мовіць, імчым да ўласцівага рэчышча.
119👍7🤷‍♂2❤1
#узляны #sacral_jews #sacral_graveyard
Як і абяцаў вышэй, пачнем могілкавыя (пераважна) прыгоды на абшарах былога Ігуменскага павету (а зараз Пухавіцкі раён), адным вокам зазірнем у суседнюю Меншчыну.
Сённяшняя вёска знаходзіцца недзе паміж Дудуткамі і пасёлкам\чыгуначнай станцыяй Рудзенск. Больш аднаго разу даводзілася раней тут праязджаць. І раней ведаў пра існаванне тут закінутых габрэйскіх могілак. Вунь, наўпрост з дарогі бачны помнік. Але гэта помнік больш сучасны, прысвечаны ахвярам Галакосту. Дзе ж старыя мацэвы старажытных пахаванняў?
Аказалася, каб іх пабачыць, трэба наведаць месца, калі ўсё ўжо паспела вызваліцца ад снегу і не паспела зарасці травою. І вось, побач на пагорку старыя могілкі. Не самыя ўражлівыя, але хіба гэта нагода іх не паглядзець?

Габрэйская супольнасць ва Ўзлянах з'явілася не пазней за XVII ст. А ў XVIII ужо была драўляная сінагога. Яна, канешне ж, не захавалася. Але ёсць малюнак і нават здымак. Не факт, што той самай першай, бо дрэва, самі ведаеце, матэрыял не самы надзейны, але нешта старэнькае, дакладна.

Дарэчы, назва вёскі мае варыянт Вузлянка і паходзіць ад назвы маленькай рачулкі Вуж\Вушанка.
👍37🙏6💔2