sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
Звычайна пра такія рэчы не пішу, але ж тут і выпадак, быццам, незвычайны. Занесла цягам апошняга часу ў Ветку. З таго, чым там займаўся, галоўным чынам папіў кавы ды пачаставаў пернікаў.
"І дзеля гэтага трэба было лезці мне ў тэлеграм?" - падумае чытач. Нуу... каву наліваюць шмат дзе. Але ёсць месцы асаблівыя. Менавіта гэтая кавярня звязаная з Веткаўскім музеем стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, пра які ўжо некалі пісаў, не хаваючы свайго захаплення тым, што гэта цудоўны прыклад, як трэба займацца сваёй справай. Бо музей у Ветцы - гэта ня толькі экспанаты і выставы, але і экспедыцыі, лекцыі, майстар-класы і іншыя варушнякі ў афлайне ды анлайне. Ну вось, зараз акрамя самога музею ды філіі ў Гомлі, з'явілася асобная пляцоўка ў выглядзе кавярні. Хочаш адпачыць з кубачкам кавы ў прыемнай атмасферы - калі ласка. Хочаш майстар-клас - таксама калі ласка. Толькі адмысловы дзень абраць трэба. Ці гэта будзе прыемным дадатка да наведвання музею.
Я вось трапіў у выпадковы дзень, каштаваў пернік амаль у самоце. Але вы можаце азнаёміцца з анонсамі тут.
#ветка #sacral_museum
2❤43👍84👻1
🙏18❤11👍4
#полацк #sacral_orthodox
У Полацку даводзілася бываць разоў 5 ці 6. З іх апошнія 2 разы завітваў у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, каб паглядзець на адзіны больш-менш захаваны храм дамангольскага перыяду – Спаса-Праабражэнскую царкву. Заснаванне і манастыру, і царквы непасрэдна звязана з Ефрасінняй Полацкай. А гэта ў нас другая палова ХІІ ст. на хвіліначку.
Ну, на царкву-та я паглядзеў (яна дайшла да нас, вядома, у даволі змененым выглядзе), а вось унутр тады не пускалі. І вось літаральна сёлета, пасля доўгай рэстаўрацыі, турысты і паломнікі могуць зайсці ўнутр. А там... роспісы з таго самога ХІІ ст! Напэўна, сама Ефрасіння ў тыя часы кантралявала будоўлю і паказвала пальцам, што і дзе маляваць. Толькі дзеля такога было б варта наведаць горад (але нешта яшчэ будзе)!
Як напісана вышэй, храм доўгі час быў закрыты для наведнікаў. Справа ў тым, што арыгінальныя роспісы былі схаваныя пад роспісамі ХІХ ст. Спатрэбілася шмат часу і высілкаў, каб іх вызваліць.
Акрамя саміх роспісаў, у царкве засталося шмат графіці, які пакідалі наведнікі цягам стагоддзяў на сценах у стылі «тут быў Базыль». Жудасны вандалізм, быццам, але скрозь гады ўжо і гістарычныя помнікі ды крыніцы. Пра гэта ёсць выпуск падкасту «Так склалася гістарычна» з аўтаркай манаграфіі па тэме.

Сам манастыр – аб'ект «рэжымны». Жанчынам уваход толькі ў хустках ды спадніцах, мужчынам – ніякіх шортаў і кароткіх рукавоў (з апошнім ня так строга). А яшчэ манахіням вельмі не падабаюцца фота\відэа-здымкі ў храмах. Ну, прабачце! Усё ж мы маем справу з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якую яшчэ і рэстаўравалі на народныя (бюджэтныя) сродкі. Таму здымкі на месцы. Дайце людзям пакінуць памяць аб нацыянальнай культуры (лепш, чым цвіком сваё імя драпаць на сцяне)! Фота, відэа, канешне, добра, але лепш пабачыць уласнымі вачыма. Таму ацаніце перспектывы ды плануйце падарожжа.
1❤‍🔥386👍4😇2❤1👏1🙏1💯1
sacral_BY
#полацк #sacral_orthodox У Полацку даводзілася бываць разоў 5 ці 6. З іх апошнія 2 разы завітваў у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, каб паглядзець на адзіны больш-менш захаваны храм дамангольскага перыяду – Спаса-Праабражэнскую царкву. Заснаванне і манастыру…
#полацк #sacral_orthodox #sacral_museum
Памятаеце, у папярэднім допісе (спадзяюся, што памятаеце, бо тое было ўчора) згадваў роспісы храма ХІХ ст, пад якімі хаваліся старажытныя фрэскі. Дык вось, іх не саскублі са сценаў ды не скінулі ў мяхі, як будаўнічае смецце. Рэстаўратары іх захавалі. Заляпілі ўсё тканінай, абмазалі хімікатамі ды асцярожна знялі са сцяны з той тканінай. Чараўніцтва амаль!
А зараз гэтыя палотны выстаўленыя ў мастацкай галерэі Полацка, што сёння дзеліць будынак былога езуіцкага калегіюма з сучасным універсітэтам. Захавалі шмат, таму выявы размешчаны на рухомых шырмах у некалькі слаёў. Катаеш іх туды-сюды ды насалоджваешся.
Гэта не адзінае, чым можа пахваліцца полацкая галерэя, таму далей яшчэ трохі пройдземся.
1❤‍🔥39❤18👍8👏2🙏2