#сяляцічы #гара_цэгла #sacral_industrial
Прагучыць дзіўна, але менавіта гэтыя кавалкі бетону шмат у чым стымулявалі вяртанне да Вяллі ды сплаў у гэтыя мясціны. Ужо ня ведаю, як гэта ўспрымаецца чытачамі праз здымкі, але ў той момант адчуваў сябе, як героі «Ўладара пярсцёнкаў», калі праплывалі на човенах праз стаўпы Арганата\браму каралёў. Магчыма, гэта надта пафасна. Але ў жывую яно сапраўды выглядае велічна (асабліва, калі ты пасярод ракі). А па-другое, чаму б не? Вобраз пазнавальны, заява гучная, усім уражвацца! Тым больш, у сеціве шмат людзей, якія тут былі і лічаць патрэбным пахваліцца наведаным месцам. Хайповы, так бы мовіць, мост. Чыгуначны, вузкакалейны. Дакладней, яго рэшты. Частка тых самых нямецкіх камунікацый Першай сусветнай вайны.
Бліжэйшыя вёскі ад яго Сяляцічы ды Плавушка. Але на тым жа "глобусе" ён адносіцца да Казярнікаў. Відаць, праз большы памер вёскі. Сам мост называюць Тупальскім. Як вялізны камень непадалёку, які я не шукаў. Але спрабаваў адшукаць рэшты былой сядзібы Тупальшчына на правым беразе. І не знайшоў. Відаць, знішчана ўшчэнт.
Дарэчы, вось быў допіс з іншай Тупальшчыны, але на Валожыншчыне.

1❤33👏4 4👍2💔1
#дубок #sacral_catholic
Спадарства, наш віртуальны круіз набліжаецца да свайго фіналу. Пару км ад рэштак моста і трапляем у вёску Дубок – месца сапраўды чароўнае. Бачыце, якая мілата? Помнік народнага дойлідства 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Стаіць сабе на прыгорку ля дуба. Стаіць амаль увесь час зачынены, але раз на год збірае вернікаў на фэст у першую нядзелю ліпеня. Як добра, што ў дзвярох ёсць шкляныя ваконцы і можна зазірнуць адным вокам усярэдзіну.
Месца гэтае сакральнае ня толькі праз наяўнасць касцёлу. Наш стары знаёмы Канстанцін Тышкевіч у 1857 годзе правёў у наваколлі шэраг раскопак мясцовых курганоў і засведчыў наяўнасць старажытных свяцілішчаў. Магчыма, і храм з'явіўся нездарма, бо з даўніх часоў горка магла лічыцца сьвятой. Бачыце, ля ганку камень з лункай? На іншым баку ляжыць такі ж. Мо і гэта нямыя сведкі паганскага мінулага гэтага рэгіёну?
А яшчэ назва вёскі даволі выразная. Дуб – сьвятое паганскае дрэва і ў індаеўрапейскай міталогіі (да чаго і славяне з балтамі адносяцца) асацыюецца з богам-грамавіком.
Такое заветнае месца. І не адзінае, што тут можна пабачыць. Чакаем працяг.

1❤36 4🔥2👏2🙏1🌚1