Вядомы факт, што ў беларускай мове шмат слоў звязаных з балотам: дрыгва, багна, твань, трасіна, алёс, імшара, тапель, гвэня. Шмат, шмат іх. Пэўныя добра вядомыя, іншыя - не асабліва. Але вось трапілася ў літаратуры (“Полацкая шляхта” Вайніслава Савіча-Заблоцкага, 1885 г.) яшчэ цікавае слова:
Сам аўтар у зносках да свайго твора тлумачыць:
Палез у сеціва. Сапраўды, такое слова, напрыклад, сустракаецца ў Багушэвіча (1886-1891 гг):
Сярод тапонімаў\гідронімаў, уласна, існуе балота і рачулка з назвай Ройста, вёска, хутар, урочышча. У Генрыка Вайсенгофа ёсць карціна Rojsty litewskie pod śniegiem або Śnieg (1894 г). Карацей, ня тое, каб слова рэдкае, але асабіста ці не чуў, агулам, ці не звяртаў увагі. А паходзіць ад літоўскага “raistas” і перакладаецца адпаведна - балота. Як кажа “вікі”, слова магло выкарыстоўвацца ня толькі ў літаральным значэнні, але і для абазначэння Літвы, якая ў шырокім сэнсе тычыцца і часткі сённяшніх тэрыторый Беларусі і Польшчы.
З вышэй згаданага вікі-артыкула зацікавілі ўспаміны Станіслава Забароўскага 1904 г. пра прыроду і паляванне. Але пошук выдае толькі беларускага валейбаліста з такім імям. Хрэн за каўнер, толькі на польскай...
“Па ройстах завядзе цябе ў багну... Спыніся, пакуль жывы: не выйдзеш з гэта дрыгвы!”
Сам аўтар у зносках да свайго твора тлумачыць:
“Ройстамі на Літве і Русях называюцца балоты, парослыя мохам і травою.”
Палез у сеціва. Сапраўды, такое слова, напрыклад, сустракаецца ў Багушэвіча (1886-1891 гг):
“Адвярні на камень ці на бездарожжа,
На вялікі ройсты, на пяскі сыпушчы,
Ды каб не зазнала ніяке стварэнне
Гэтай долі нашай да веку сканчэння!”

1❤37 9👍3👻1👀1