#вялікіянавасёлкі #гара_цэгла #sacral_dominium
Стайня канца ХІХ стагоддзя. Была цікавым архітэктурным аб'ектам у свае лепшыя гады. Нават ёсць стары здымак, меркавана зроблены ў 80-х мінулага стагоддзя, які пэўна пацвярджае гэтую думку. Цікавы аб'ект гэта і зараз. Не апошнюю ролю тут адыграла яго занядбанасць. Здаецца, выглядае больш шляхетна, чым палац схаваны за сайдынгам.

😢59❤12👍5
sacral_BY
Вось тут падумаў, раптоўна. У нашыя часы варта падымаць свой сацыяльны рэйтынг. І рэйтынг каналу таксама. Таму, калі вы прэміум-шляхціц і тг-магнат, то можаце па спасылцы прагаласаваць: https://t.me/belarus_sacral?boost Бо хто ведае, якія карысныя лічбавыя…
Не ведаю, як вам, а мне вось спадабалася магчымасць рабіць сторысы на канале (то-бок адну на дзень). Таму нагадаю, што прэміум-шляхцічы могуць падтрымаць голасам любімы😎канал. Бо зараз рэйтынгу бракуе🙃
👍32💋17🙏4😭1 1
#менск #sacral_museum
Некалі ўжо прызнаваўся ў любові да рэлігійных драўляных скульптураў.
І вось калі ласка: у нацыянальным мастацкім да 7 красавіка дзейнічае адмысловая выстава. Хуценька скарыстаўся магчымасцю, каб наведаць і, паведамлю я вам, гэта вельмі добра! Дзве залі эстэтычнай драўлянай асалоды з прымешкай весялосці ў стылі «пакутуючае сярэднявечча» (ці новы час? XVII-XVIII ст. усё ж).
Раю! Вуліца Маркса (прасцібожа) 24, выставачны корпус.

❤62👍20🙏5