sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
546 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#горадня #sacral_museum
А вы былі ў гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі?

А гісторыя самога музея пачалася ў Полацку ў 1973 годзе са стварэння музея рэлігіі і атэізму. Але ў 75-77 гг. музей пераехаў у Горадню, у будынак жаночага кляштара. Зараз месціцца ў былым палацы Храптовічаў сярэдзіны XVIII стагоддзя.
👍50❤20🙏2💩1
🌼🌷🏵
❤74❤‍🔥11🥰5👍1
#баранавічы #sacral_industrial #sacral_museum #sacral_photo
Неаднаразова бадзянні заносілі транзітам у Баранавічы. І менавіта на вакзал "Баранавічы-Палескія". Кожны раз назіраў там з пажадлівасцю праз агароджу на шматтонную калекцыю метала - Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Ну вось даехаў. Хвалюся вам.

Аналагічны музей ёсць у Берасці. І вось візуальна цяжка сказаць, які больш вялікі. Але ў Берасці дакладна ўпор зроблены на багацце лакаматываў. Яны ўсе сабраныя шчыльна ў адным месцы, што пакідае ўражанні велічнасці. А вось у Баранавічах куды больш разнастайна прадстаўлена спецтэхніка рознага кшталту. Дарэчы сам музей месціцца непасрэдна побач з дзеючай чыгункай, што надае сваёй атмасферы і дорыць індустрыяльна-эмбіентны акампанімент.

Шмат здымкаў у альбоме.
👍42❤16❤‍🔥6