sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#баранавічы #sacral_industrial #sacral_museum #sacral_photo
Неаднаразова бадзянні заносілі транзітам у Баранавічы. І менавіта на вакзал "Баранавічы-Палескія". Кожны раз назіраў там з пажадлівасцю праз агароджу на шматтонную калекцыю метала - Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Ну вось даехаў. Хвалюся вам.

Аналагічны музей ёсць у Берасці. І вось візуальна цяжка сказаць, які больш вялікі. Але ў Берасці дакладна ўпор зроблены на багацце лакаматываў. Яны ўсе сабраныя шчыльна ў адным месцы, што пакідае ўражанні велічнасці. А вось у Баранавічах куды больш разнастайна прадстаўлена спецтэхніка рознага кшталту. Дарэчы сам музей месціцца непасрэдна побач з дзеючай чыгункай, што надае сваёй атмасферы і дорыць індустрыяльна-эмбіентны акампанімент.

Шмат здымкаў у альбоме.
👍42❤16❤‍🔥6
#баранавічы #sacral_orthodox
Праваслаўная царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы ў Баранавічах не надта старая. Пабудаваная ў 1924-31 гг. на месцы драўлянай 1908 года. Але ёсць у ёй цікавыя адметнасці.
Пасля Савецка-польскай вайны 1919-20 гг. палякі вырашылі зруйнаваць царкву Аляксандра Неўскага ў цэнтры Варшавы, бо яна бачылася адлюстраваннем панавання Расейскай імперыі ў Польшчы. Але вернікам дазволілі забраць абразы, іканастасы і іншую царкоўную маёмасць і перавезці ў Заходнюю Беларусь.
Так у Баранавічах апынуліся мазаікі з таго сабору. Іх выкарысталі для ўпрыгожвання інтэр'ераў ды экстэрʼеру царквы.
❤41👍7🙏3🐳3🤮1🌭1
#баранавічы #sacral_catholic
З каталіцкай парафіяй у маладым мястэчку Баранавічы было складана. Парафія з'явілася толькі ў 1911 годзе (гісторыя мястэчка - недзе 1870-х). Але ўлады Расейскай імперыі не давалі дазволу на будаўніцтва храма. Вернікі збіраліся ў могілкавай капліцы - месцы пахавання Лізаветы Развадоўскай, прадстаўніцы роду, з маёнтка якога пачаў фармавацца будучы горад чыгуначнікаў.
Толькі ў 1924 годзе, пры польскім урадзе, быў збудаваны драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа.
На ч\б-здымках касцёл да 1939 года ды вышэй згаданая капліца ў часы Першай сусветнай.
❤54👍17🙏2⚡1😱1