sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#заслаўе #sacral_museum
Дарэчы, яшчэ ўзімку даехаў да маладога заслаўскага музею беларускай маляванкі і неяк забыўся пахваліцца. Акрамя легендарных Драздовіча і Алены Кіш, там хапае дываноў і прасцінак працы невядомых майстроў.
І вось што стала цікава. Асабіста ніколі не сустракаў падобныя ўзоры народнага мастацтва ў сваім натуральным, так бы мовіць, асяроддзі. А ці даводзілася вам бачыць маляваныя дываны ў вёсках? У бабуляў, сваякоў ці іншых візітаў у вясковыя хаты?
❤78👍16❤‍🔥6
Дык вось, спадарства. Калі вам раптоўна падасца, што даўно няма допісаў, то гэта не таму, што адмэн вырашыў памерці ці забіць на канал. Не-не-не.
Проста нечакана збягаю ў сакрэтны балотны кляштар на пару тыдняў, каб маліцца хвоям ды купінам і, меркавана, буду праводзіць вымушаны дзіджытал-дэтокс. Таму не разбягайцеся, усё будзе.
А каб у каментарах не гарэзнічалі спамеры, часова закрыю чацік.
Не сумуйце тут😉
❤93👍20👌9🙏3😈1🗿1
Засумавалі? Я, пашчырасці, так, засумаваў. Выпаўз з сутарэнняў, а тут сапраўдная вясна!
Хутка канал вернецца ў звычную плынь. Каментары ды чацік зноў адкрыты.

І, канешне, нагадаю, што вы можаце падтрымаць канал голасам, каб у ім зноў з'яўляліся сторысы, модная рэакцыя і хто ведае, што яшчэ нам у перспектыве падорыць тг?👇
https://t.me/belarus_sacral?boost
❤79👏8👍1
#карэлічы #гара_цэгла #sacral_brovar?
Два гады назад давялося наведаць Карэлічы. І з улікам таго, што вольнага часу бракавала, прыйшлося правільна расстаўляць прыярытэты. Тады паспеў наведаць занядбаныя татарскія могілкі.
Сёлета часу было трохі больш, але без расстаноўкі прыярытэтаў не абышлося. У пасёлку знойдзены руінкі: былая гаспадарчая пабудова сярэдзіны ХІХ стагоддзя былой жа сядзібы Радзівілаў. У сеціве будынак называюць броварам, але гэта недакладна. Неяк больш на свіран падобна ці іншае сховішча.
Насамрэч, у часы будаўніцтва «бровара» гаспадарамі сядзібы былі Вітгенштэйны. Стафанія Радзівіл, дачка Дамініка Радзівіла і апошняя спадкаемніца дагасаючай галіны нясвіскіх Радзівілаў, у 1828 годзе пабралася шлюбам з Людвікам Леанам Вітгенштэйнам, бацька якога ўдзельнічаў у здушэнні паўстання Касцюшкі ды змагаўся з французскай арміяй у 1812-м.

Знаходзіцца ля берага ракі Рутка, у мясцовым парку.
❤47👍12❤‍🔥2
#карэлічы #sacral_urban
Карэліцкія замалёўкі.
Як бачым, у пасёлку ёсць старая царква-мураўёўка 1866 года і менш стары касцёл міжваеннай пабудовы. Пасля Другой сусветнай яго перарабілі ў савецкі алка-маркет.
👍39🔥8❤5🤯4🤷‍♂33😐1
#sacral_fortificatio #гара_цэгла
Вы не прасілі, але дастаў з засекаў трошкі марознай свежасці. Адзін са шматлікіх (але самотны) бункераў, сведкаў Другой сусветнай: гарматны паўкапанір.
Нагадаю, што "капанір" не ад слова "капаць", а ад французскай "caponnière" - ніша. Пачынаючы з бастыённай і паліганальнай фартыфікацый да ХХ стагоддзя капанірамі называлі пабудовы, з якіх меркаваўся весціся агонь уздоўж абодвух флангаў. Адпаведна, паўкапанір можа страляць у адным накірунку.
❤‍🔥40👍20😱6🤔1