sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
❤25👍5❤‍🔥1
#новыуборак #sacral_dominium
На поўдні ад Марʼінай Горкі ёсць вёска Новы Уборак. Назва чыгуначнага прыпынку (Вяленскі) побач нагадвае пра былую назву колішняга фальварка «Вялень». Шмат гадоў назад даводзілася праязджаць гэтыя мясціны, каб праз агароджу паглядзець на захаваны будынак былой сядзібы 1904 года. Магчыма, то быў палац, а мо і нейкі гаспадарчы корпус. Да 2015 года быў у стане руінаў.
Гэтым разам зноў даводзіцца глядзець на яго праз плот, бо як і раней, на тэрыторыі месціцца закрытая ўстанова – Пухавіцкі псіханеўралагічны інтэрнат.
Верагодна, у 1861 годзе шляхціч Баніфацый Крупскі набыў маёнтак Вялень (разам з Навасёлкамі ды Марʼінай Горкай). Ён быў з тых землеўладальнікаў, што рыхтавалі стварэнне Літоўскага таварыства сельскай гаспадаркі, але расейскі імператар згоды на стварэнне ня даў. Ідэя з падобным таварыствам будзе рэалізавана пазней і ў іншым выглядзе (варта будзе пра гэта распавесці асобна),
а пакуль наш герой у 1863 падтрымаў паўстанне Каліноўскага, прыняўшы пасаду камісара Ігуменскага павета, распаўсюджвае дакументы з рэвалюцыйнымі распараджэннямі. Быў арыштаваны і ў траўні 63-га знаходзіўся ў менскім турэмным замку (будучая «Валадарка»).
Па судовай пастанове маёнткі былі сканфіскаваныя (іх атрымае будучы міністр унутраных спраў імперыі Леў Макаў, пра гэта ўжо згадвалася тут), а сам Крупскі, пазбаўлены дваранскай годнасці, высланы на 8 гадоў у Іркуцкую губерню. Яго жонка Стэфанія вырашыла ехаць з мужам, пакінуўшы двух дзяцей у сястры Баніфацыя – Леакадзіі. Адзін з іх, Урбан, у будучым працягне бацькаву справу – клопат аб гаспадарчым жыцці ды нацыянальным адраджэнні.
У канцы 70-пачатку 80-х пан Крупскі вяртаецца на радзіму, аднаўляе дваранскія правы. Дажыў свой век Баніфацый Урбанавіч у маёнтку Мяцявічы Слуцкага павету.

Партрэты Баніфацыя і Стэфаніі Крупскіх, верагодна, зроблены ў Варшаве, куды першапачаткова прыехала сям'я пасля высылкі.
❤45👍13❤‍🔥1
#гара_цэгла #sacral_industrial #sacral_video
Адцягніцеся ад паўсядзённай мітусні на хвіліначку і паўдзельнічайце ў віртуальным шпацыры па познесавецкай гіга-занядбанцы:

https://youtube.com/shorts/EUpleZfQLTk

Ну як? Працуем далей🤓
⚡17👍8🤷‍♂1
Вось вам нядзельная забава.
Нейрасетка ажыўляе розныя выявы. Публіка актыўна панесла частаваць штучны інтэлект вядомымі мемамі, а я паспрабаваў укінуць некалькі старых здымкаў. Месцамі атрымалася крыпова, месцамі нічога цікавага (быццам проста наезд камеры на статычную выяву), але агулам пацешна.

Якія цікавыя выявы ці здымкі было б цікава ажывіць? Паспрабуйце і вы, а потым хваліцеся ў каментарах!

Бясплатная версія дазваляе рабіць 30 генерацый на месяц, 10 на дзень:

https://lumalabs.ai
😁53👍8👎4❤1🤯1😨1
#менск #sacral_urban
Коратка, але ёміста пра тое, як дух маладой грамадзянскай авіяцыі паглынаецца імкліва растучымі гмахамі-чалавейнікамі.

Менскі аэрапорт урачыста адчынілі ў 1933 годзе. Тады першы самалёт вылецеў у Маскву. А ў 1935-м пачалі выконвацца рэгулярныя рэйсы паміж 17-ю райцэнтрамі Беларусі.
З 1955-га "Мінск-1" - міжнародны аэрапорт.
А ў 2015 годзе спыніліся ўсе камерцыйныя палёты. Аэрапорт дзейнічаў пры авіярамонтным заводзе. Апошні самалёт пакінуў яго 28 чэрвеня 2018 года. Усё.
А зараз можам пабачыць будынак аэравакзалу 1957 году. І зараз дакладна ўсё.
😢32👍15🤮7🤷‍♂3🙏1
#sacral_rocks
Допіс з нагоды ўдалага падарожжа ў Аршанскі край. Ну і дадам каменных крыжоў з архіваў, бо адмысловы тэг ё, а кантэнту з ім мала. Чаго ім у галерэі пыліцца?

З сумам магу заўважыць, што вандроўкі на цягніках перасталі быць такімі ўжо бюджэтнымі. Эх, раней за 20 рублёў можна было дазволіць сабе гламурнае купэ з бялізнай і Гародню. А зараз за 17 - голы дзвухгадзінны плацкарт да Воршы. Ну што зробіш? Ня скарджуся, такі шлях.

Але ж успомніў, як спадар Дураў анансаваў раздачу крыпта-шэкелей аўтарам каналаў. І вось стала цікава: хто-небудзь з вас бача тэлеграмную рэкламу ў стужцы? Цісні 👻 калі так.
Ня тое, каб быў нейкі разлік на манетызацыю, але калі шмат гадоў пілуеш за ідэю, было б файна паглядзець на той крыпта-мікра-коін і сказаць “вось, стаў сапраўдным дарослым блогерам😅”.

Па крыжах. Першыя два з Аршаншчыны. Далей - Барысаў, Пружаны, Полацк, Горадня.
❤48👍19❤‍🔥8👻5🔥2🙏1