#межава #sacral_rocks
Каменны крыж ды рубрыка «жыццёвыя гісторыі, пра якія вы не пыталі». Як ужо згадаў вышэй, бабулькі з межаўскага храму пусцілі ўнутр ды правялі імправізаваную экскурсію. І вось сярод усяго адбылася такая гутарка. Кажуць, мясцовага святара няма, прыязджае са Смалянаў.А вось неяк даўно былога забілі.
– У 30-х хіба? – пытаю, што адразу ў галаву прыйшло.
– Не. Гадоў 10 назад зарэзалі.
– ...
Што за злачынныя разборкі 90-х у нашых сытых 10-х? Аказалася, зрабіў гэта маладзён, якому сам святар дапамагаў уладкавацца ў жыцці. Пра гэта можна знайсці навіны ад 2013 года.
Мараль такая: будзьце ўдзячнымі, тым, хто вам дапамагае. Ну, ці хаця б не рабіце благога.
Каменны крыж ды рубрыка «жыццёвыя гісторыі, пра якія вы не пыталі». Як ужо згадаў вышэй, бабулькі з межаўскага храму пусцілі ўнутр ды правялі імправізаваную экскурсію. І вось сярод усяго адбылася такая гутарка. Кажуць, мясцовага святара няма, прыязджае са Смалянаў.
– У 30-х хіба? – пытаю, што адразу ў галаву прыйшло.
– Не. Гадоў 10 назад зарэзалі.
– ...
Што за злачынныя разборкі 90-х у нашых сытых 10-х? Аказалася, зрабіў гэта маладзён, якому сам святар дапамагаў уладкавацца ў жыцці. Пра гэта можна знайсці навіны ад 2013 года.
Мараль такая: будзьце ўдзячнымі, тым, хто вам дапамагае. Ну, ці хаця б не рабіце благога.
🤯28😢10🗿8👍2🙏1
#межава #гара_цэгла #sacral_brovar
Адшукаць рэшткі былога сядзібнага спіртзаводу ў Межава ня так проста. Цалкам зразумела, дзе ён быў і нават ёсць арыенцір у выглядзе высокага коміна другой паловы ХХ ст. І гэта зусім побач з палацам. А вось астатняе... Па-першае, асноўная частка была знесена, у траве нават падмуркаў былых ня бачна. Па-другое, можна знайсці тое, што засталося ад сховішча, але і тут трэба прашпацырыць праз зараснікі.
Але ж вялізнае сховішча! Верагодна, тая гарэлка шмат прыбытку прынесла былым гаспадарам.

❤44👍14😢4💔1
#sacral_recon
Рамейска-варажская эстэтыка ў некалькіх здымках.
Першы раз наведаў "ранятны" фэстываль. То-бок мерапрыемства прысвечанае ранняму сярэднявеччу, супрацьстаянню Усходняй Рымскай імперыі і так званых варвараў у Х стагоддзі.
Па традыцыі будзе невялічкае кінцо. Будзеце чакаць?

🔥48👍17❤🔥7😁2💯1
sacral_BY
#sacral_recon Рамейска-варажская эстэтыка ў некалькіх здымках. Першы раз наведаў "ранятны" фэстываль. То-бок мерапрыемства прысвечанае ранняму сярэднявеччу, супрацьстаянню Усходняй Рымскай імперыі і так званых варвараў у Х стагоддзі. Па традыцыі будзе невялічкае…
#стамбул #гара_цэгла #sacral_fortificatio
Калі ўжо гаворка пайшла пра рамейскіх ваяроў у папярэднім допісе, то як ня ўспомніць, як яны сумуюць па велічных непрыступных сценах роднага і далёкага Канстанцінопаля. Гэта вам не драўляны форцік недзе на паўночных ускраінах імперыі без аліўкавага алею ды вінаграду. Гэта другі Рым, вечны горад!
Трэба нагадаць пра допісы з гораду, што некалі быў узорам для старажытных князёў пры станаўленні першай дзяржаўнасці на абшарах Русі. Горад, што падараваў нам першую мураваную архітэктуру і рэлігію. Горад, што ўсю гісторыю хваляваў розумы людзей па ўсёй айкумене.
🔷Сафійскі сабор;
🔷Каталіцкія могілкі;
🔷Фартэцыя Румелі;
🔷Фартэцыя Анадолу;
🔷Электрастанцыя-музей.
Дарэчы, успомніў, што матэрыялаў на замежныя допісы хапае. Ці варта публікаваць? Стаў 👀 калі будзеш чакаць.

👀39👍15👏2❤1👎1