sacral_BY
3K subscribers
8.25K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#sacral_recon
Рамейска-варажская эстэтыка ў некалькіх здымках.

Першы раз наведаў "ранятны" фэстываль. То-бок мерапрыемства прысвечанае ранняму сярэднявеччу, супрацьстаянню Усходняй Рымскай імперыі і так званых варвараў у Х стагоддзі.

Па традыцыі будзе невялічкае кінцо. Будзеце чакаць?
🔥48👍17❤‍🔥7😁2💯1
sacral_BY
#sacral_recon Рамейска-варажская эстэтыка ў некалькіх здымках. Першы раз наведаў "ранятны" фэстываль. То-бок мерапрыемства прысвечанае ранняму сярэднявеччу, супрацьстаянню Усходняй Рымскай імперыі і так званых варвараў у Х стагоддзі. Па традыцыі будзе невялічкае…
#стамбул #гара_цэгла #sacral_fortificatio
Калі ўжо гаворка пайшла пра рамейскіх ваяроў у папярэднім допісе, то як ня ўспомніць, як яны сумуюць па велічных непрыступных сценах роднага і далёкага Канстанцінопаля. Гэта вам не драўляны форцік недзе на паўночных ускраінах імперыі без аліўкавага алею ды вінаграду. Гэта другі Рым, вечны горад!

Трэба нагадаць пра допісы з гораду, што некалі быў узорам для старажытных князёў пры станаўленні першай дзяржаўнасці на абшарах Русі. Горад, што падараваў нам першую мураваную архітэктуру і рэлігію. Горад, што ўсю гісторыю хваляваў розумы людзей па ўсёй айкумене.

🔷Сафійскі сабор;
🔷Каталіцкія могілкі;
🔷Фартэцыя Румелі;
🔷Фартэцыя Анадолу;
🔷Электрастанцыя-музей.

Дарэчы, успомніў, што матэрыялаў на замежныя допісы хапае. Ці варта публікаваць? Стаў 👀 калі будзеш чакаць.
👀39👍15👏2❤1👎1
#раўбічы #sacral_museum
Ідэя на выходныя: наведаць музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах.
Прышпільны ён тым, што месціцца ва ўнутранай прасторы былога храма, па-першае. Па-другое... ну самі экспанаты. Менавіта ўзоры народнай творчасці, сярод якіх можна нават сустрэць прыклады з XVI ст(!). Народныя строі, саломапляценне, кераміка, любімыя рэлігійныя скульптуры. У асобнай залі месцілася выстава івянецкага народнага майстра-разьбяра Апалінарыя Пупко (да 29 чэрвеня).
Квіток - 6 рублёў, тэрміналу ня маюць. Ёсць верагоднасць аглядаць залі ў адзіноце.
👍56❤24🕊4