#раўбічы #sacral_museum
Ідэя на выходныя: наведаць музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах.
Прышпільны ён тым, што месціцца ва ўнутранай прасторы былога храма, па-першае. Па-другое... ну самі экспанаты. Менавіта ўзоры народнай творчасці, сярод якіх можна нават сустрэць прыклады з XVI ст(!). Народныя строі, саломапляценне, кераміка, любімыя рэлігійныя скульптуры. У асобнай залі месцілася выстава івянецкага народнага майстра-разьбяра Апалінарыя Пупко (да 29 чэрвеня).
Квіток - 6 рублёў, тэрміналу ня маюць. Ёсць верагоднасць аглядаць залі ў адзіноце.

👍56❤24🕊4
#раўбічы #sacral_museum
Абавязкова ж трэба паказаць і сам будынак былога храма, калі ўжо адразу зазірнулі ўнутр музея.
Касцёл быў пабудаваны ў 1862 годзе. Асвечаны ў гонар ці то апостала Фадзея\Тадэвуша (ага, гэта адно і тое ж імя ў розных мовах), ці то апостала Мацвея.
Але ў 1866 годзе яго перадалі праваслаўнай царкве. Напэээўна, гэта неяк звязана з паўстаннем 1863-64 гг.
У Другую сусветную будынак быў моцна пашкоджаны і працягваў разбурацца, пакуль у 70-х не было вырашана адкрыць тут музей. Ня ведаю, што тут было ў савецкі міжваенны час, але вядома, што ў 37-м настаяцеля Змітра Паўскага расстралялі.
Дарэчы, да з'яўлення неагатычнага храма з цэглы на гэтым месцы існавалі драўляныя касцёлы ці капліцы (і магчыма былі ўніяцкімі). Першая згадка - у 1650 годзе.
Патрапіць у сам музей можна праз уваход дабудаванай з боку апсіды скрыні-будынку. Напэўна, праектыроўшчыкі кіраваліся думкай, што ўстанове спатрэбяцца дадатковыя памяшканні. Але ж выглядае так, быццам ад нас хаваюць старажытны будынак. Недасведчаны мінак не адразу разглядзіць за савецкім прастакутнікам і дрэвамі вежы помніка рамантызму.

👍40❤6🙏5
sacral_BY
Photo
#раўбічы #sacral_graveyard
Могілкі перад былым касцёлам/царквой. Можна знайсці старыя помнікі канца ХІХ-пачатку ХХ ст.
З арыгінальнага: звярніце ўвагу на чацвёрты здымак. Цікавае выкананне “пянькова-крыжовага” помніка з металу. Падаецца, не сустракаў раней падобны.

👍45❤14🕊4👏1🤔1🙏1