#варацэвічы #sacral_graveyard #sacral_orthodox
Нечаканая сустрэча ў Варацэвічах. Загадкавае пахаванне трох чалавек: нейкі каталік Ігнаці Бабінскі (сын Адама☝️🤨), праваслаўная Анна Бачкарова - сеціва маўчыць пра гэтых людзей. А вось трэці - Леў Ляцэвіч, з ім усё больш відавочна. На помніку ж і пазначана, што святар. Пробашч мясцовай царквы, што пабудаваная ў пачатку 70-х ХІХ ст. І вось у сеціве знайшоў згадку ў артыкуле Т.М. Тахіяна пра сістэму землеўладання ў Іванаўскім раёне другой паловы ХІХ ст.
Тэма такая. Улады Расійскай імперыі адабралі ў сям'і Ордаў маёнтак Варацэвічы за ўдзел у паўстанні 1863 года і яго на льготных правах атрымаў нейкі генерал Бушаў.
Пазней нейкі Еўстафі Крашэўскі пажадаў набыць гэты маёнтак, але законы забаранялі каталікам набываць зямлю. Тады Крашэўскі аформіў пакупку на жонку таемнага саветніка Навіцкага. Распаўсюджаны схематоз. Праз пэўны час улады праводзілі дазнанне, каб выкрыць махлярства. У 1885 годзе дапыталі некалькі сялян, якія распавялі, што менавіта Крашэўскі займаўся кіраваннем гаспадаркі, а Навіцкая ніколі не з'яўлялася ў маёнтку. Тое самае пацвердзіў і сённяшні гаспадар дамавіны - святар Леў Ляцэвіч. Так, уся гэтая цудоўная гісторыя, дзеля зорнага сведкавага часу сабжа.
Што стала з маёнткам у выніку, дарэчы, у артыкуле не прызналіся.
Карацей, цікавая і трохі загадкавая кампанія сабралася ў закутку вёскі.

1🔥39👍15🤷♂3👏1
#русаковічы #sacral_graveyard
Пашчасціла пагартаць кнігу Сяргея Грунтова “Забытая экспедыцыя 1923 г.” Пачынаецца яна са здымкаў сучаснага Пухавіцкага раёну (на той момант, падаецца, яшчэ Ігуменскі павет). Менавіта зацікавіла старонка з возерам Муха каля вёскі Сяргеевічы. Там у апісанні згадваецца вёска Русаковічы.
Аказваецца, некалі там была сядзіба мастака Генрыка Вайсенгофа, прадстаўніка старажытнага нямецкага роду. Яго бацька Ўладзіслаў атрымаў маёнтак у пасаг, ажаніўшыся у 1856 г. на Юзэфе Быкоўскай.
Да нас дайшлі некалькі цікавых прац Генрыка прысвечаных Русаковічам. Асабліва цешаць “Беларускія могілкі”. Ды ёсць пейзажы натхнёныя той мясцовасцю.
А яшчэ, так склалася, што давялося праязджаць вёску і, дзякуючы кнізе, у мяне для вас ёсць здымкі з могілак, дзе пахаваны брат Генрыка - Эдвард. Адзіны матэрыяльны помнік, што сведчыць аб былых гаспадарах. Ад сядзібы нічога не засталося. Хаця б можна пабачыць у сеціве старыя здымкі.

1❤45👍16⚡3
sacral_BY
#русаковічы #sacral_graveyard Пашчасціла пагартаць кнігу Сяргея Грунтова “Забытая экспедыцыя 1923 г.” Пачынаецца яна са здымкаў сучаснага Пухавіцкага раёну (на той момант, падаецца, яшчэ Ігуменскі павет). Менавіта зацікавіла старонка з возерам Муха каля вёскі…
#верабёўка #sacral_graveyard
У працяг тэмы ўладанняў Вайсенгофаў, Ігуменшчыны/Пухаўшчыны можна дадаць трошкі легендаў.
У канцы ХІХ ст. краязнаўца ды мясцовы шляхціч Аляксандр Ельскі апісаў мясціну з назвай Журава Магіла і народнае паданне пра яе:
некалі ў вёсцы Азярычына здарыўся памор быдла. Мясцовы жыхар, нехта Жур, прывёз тушу на мяжу з Русаковічамі, каб закапаць і паводле забабонаў перадаць жыхарам чумку эстафетай. Жыхары Русаковічаў учынак не ацанілі і самі закапалі таго Ж(м)ура ня толькі з падлай, нават з канём.
Сучасны даследчык М. Ляшко лічыць, што ўрочышча месціцца на могілках вёскі Вераб’ёўка ці побач.
І ах, якое супадзенне, вось вам здымкі з тых могілак. Помнікі асаблівай старажытнасцю не вылучаюцца і прозвішча Жур не сустракаў. Але вінтажныя здымачкі ў наяўнасці.

1❤26👍12❤🔥3🙏3⚡2