#гомель #sacral_graveyard
Старыя гістарычныя могілкі ў Гомелі для мяне - гэта нешта новае. Хоць і раптоўна, але ўжо забыўся адкуль даведаўся пра Прудкоўскія могілкі і ўжо паспеў іх наведаць. Насамрэч, яны ня тое каб асабліва старыя. З'явіліся прыкладна ў міжваенны час. Меркавана, 20-я ці 30-я гады. І з 70-х закрытыя. Спачатку на іх хавалі толькі габрэяў, а потым чалавек любой канфесіі ці нацыянальнасці мог знайсці тут апошні прытулак.
Ужо пасля візіту пачаў шукаць інфу ў сеціве і знайшоў зацемку пра пахавальнага караля часоў НЭПу з Рэчыцкага раёну - селяніна Мікалая Вітаўтава. Пішуць, што пачаўшы з вытворчасці трунаў, Вітаўтаў арганізоўваў хаўтуры для ўсіх слаёў насельніцтва. Нават для гомельскай партнаменклатуры ды чэкістаў. Тым жа займаўся пад час нямецкай акупацыі. Паспяхова дажыў да 1963 года, з'яўляючыся багацейшым чалавекам горада. Прышпільна, што пашчасціла выпадкова зняць яго дамавіну, але можна бачыць, што ў цэнтры кампазіцыі апынуўся больш цікавы помнік жанчыны, магчыма, яго жонкі. Без яе, хутчэй за ўсё, не звярнуў бы ўвагі на савецкага прадпрымальніка, які, мяркуючы па помніку, жыў даволі сціпла.
А больш здымкаў можна пабачыць у альбоме.

Telegraph
Прудкоўскія могілкі ў Гомлі
2⚡22❤16👍8🙏2
#гомель #sacral_graveyard
А вось больш старыя могілкі горада Гомель, якія называюць Навабеліцкімі ў гонар былога прадмесця Новая Беліца. Заснаваныя ў 1885 годзе. Тут можна знайсці як праваслаўныя пахаванні, так і помнікі каталікоў.
Плошча некропаля - 11 гектараў. І акурат перад наведваннем па горадзе добра прайшлася стыхія. Уласна на могілках навальніца пакінула шмат паваленых дрэваў, праз якія асабліва і не пралезці. Таму сабраны кантэнт - гэта збольшага пахаванні, якія знаходзяцца ня вельмі далёка ад краю. Спадзяюся, гарадскія службы за гэты час прыбралі наступствы надвор'я і могілкі зноў прыдатныя да шпацыраў ды даследаванняў.

2❤39👍15❤🔥4🙏2
2🔥29💯14👍5😢1
#баку #sacral_islam #sacral_museum
Ну і каб ператварыць, з дазволу сказаць, аповед пра дзіўных горцаў у трылогію і паставіць кропку ў ім, вось допіс з двума важнымі культурнымі аб’ектамі: краязнаўчы музей і мячэт.
Будынак музея быў у ранейшым допісе. Падобны на крэпасць і пазначаны нацыянальным сцягам. А мячэт - прастакутнік на вышэйшай кропцы, яго дах - аглядальная пляцоўка (у тым жа допісе ў цэнтры кампазіцыі на першым фота бачны).
Дарэчы, вывучаючы мапу, прыйшоў да высновы, што ваколіцы вёскі - добрая ідэя для горнага паходу. Дадам пункцік у нататнік і хто ведае, мо калі-небудзь…🤔

1❤35👍5🌚5⚡1👎1