sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#баку #sacral_islam #sacral_museum
Ну і каб ператварыць, з дазволу сказаць, аповед пра дзіўных горцаў у трылогію і паставіць кропку ў ім, вось допіс з двума важнымі культурнымі аб’ектамі: краязнаўчы музей і мячэт.
Будынак музея быў у ранейшым допісе. Падобны на крэпасць і пазначаны нацыянальным сцягам. А мячэт - прастакутнік на вышэйшай кропцы, яго дах - аглядальная пляцоўка (у тым жа допісе ў цэнтры кампазіцыі на першым фота бачны).
Дарэчы, вывучаючы мапу, прыйшоў да высновы, што ваколіцы вёскі - добрая ідэя для горнага паходу. Дадам пункцік у нататнік і хто ведае, мо калі-небудзь…🤔
1❤35👍5🌚5⚡1👎1
#ашмяны #гара_цэгла #sacral_jews
Вяртанне амаль у 10 гадоў.
Вось так, у першы свой візіт у Ашмяны давялося толькі абыйсці вялікую сінагогу вакол. Хто ж ведаў, што будынак, які выглядаў на той момант як склад, ужо належыў мясцоваму краязнаўчаму музею і, набыўшы квіток, супрацоўнікі прыадкрыюць дзверы таямніц талмудычных старцаў.
Але дзеля справядлівасці, і музей у той дзень не працаваў.
Таямніца ў сінагогі сапраўды ёсць. Гэта год пабудовы. Ці то ў канцы ХІХ стагоддзя, ці ў 1902/1912 годзе. І яшчэ цікава да якой плыні юдаізма адносілася?
1❤55👍11🙏2🤩1🏆1
🔥16👍1