#ашмяны #гара_цэгла #sacral_jews
Вяртанне амаль у 10 гадоў.
Вось так, у першы свой візіт у Ашмяны давялося толькі абыйсці вялікую сінагогу вакол. Хто ж ведаў, што будынак, які выглядаў на той момант як склад, ужо належыў мясцоваму краязнаўчаму музею і, набыўшы квіток, супрацоўнікі прыадкрыюць дзверы таямніц талмудычных старцаў.
Але дзеля справядлівасці, і музей у той дзень не працаваў.
Таямніца ў сінагогі сапраўды ёсць. Гэта год пабудовы. Ці то ў канцы ХІХ стагоддзя, ці ў 1902/1912 годзе. І яшчэ цікава да якой плыні юдаізма адносілася?

1❤55👍11🙏2🤩1🏆1
Ці былі ўнутры ашмянскай сінагогі?
Anonymous Poll
7%
Так
48%
Не
16%
Упершыню чую
13%
Не, але вельмі жадаю
15%
Упершыню чую і цяпер вельмі жадаю
🔥16👍1
#ашмяны #sacral_museum
А вось, уласна, установа, зварот да якой дае доступ у сінагогу. Але ня толькі гэтым яна карысна.
Краязнаўчы музей месціцца ў цэнтры горада, у будынку сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Ужо ня памятаю, дзе чытаў, але падаецца, раней тут была аптэка. Ёсць яна тут і зараз у іншым куце. Сам музей аформлены даволі цікава. Спадабалася гарызантальна размешчаная мапа горада са шкла і ўсталяваныя на ёй плоскія выявы старых будынкаў. Як не намагаўся прыгожа зняць, перадаць прыгажосць не атрымалася. Але паверце, выглядае стылёва. Названы музей у гонар Францішка Багушэвіча.

2❤62👍9🔥9⚡2👏1
#менск #sacral_urban
Ёсць у менскім Паўднёвым Захадзе цікавы і прыгожы помнік на фантане з ладдзёй ды старажытнымі чэлікамі. Даволі загадкавая кампазіцыя ля крамы "Валгаград", бо няма ніякіх пазнак на анлайн-мапах і ўвогуле нагугліць нешта складана. Аднак знайшоўся ў сеціве зварот жыхароў сталіцы да мясцовых уладаў з просьбай добраўпарадкавання фантана, бо яго выгляд у сукупнасці з мясцовымі калдырамі ля яго, акрамя тугі, нічога не выклікае. І быццам улады далі абнадзейлівы адказ у стылі “магчыма”.
Ды вось. У тым жа артыкуле пазначана, што помнік усталяваны ў 1985 годзе. Называецца ён “Крывічы”, а аўтар яго Алесь Шатэрнік. Вікіпедыя выдае доўгі спіс прац аўтара і амаль не прызнаецца, дзе гэтыя працы можна пабачыць. Так, напрыклад, там ёсць аднайменны помнік, але з Полацку. А вось пра менскіх “крывічоў” не напісана. Затое ёсць скульптура “Дрыгавічы”, дзе знаходзіцца - невядома, але мяркуючы па 84 году стварэння, магла аказацца сабжам.
Ну, у выніку таямніцы не атрымалася: на другі дзень пошукаў знайшоў тб-сюжэт, дзе згадваецца фантан, пару ілюстраваных выданняў, дзе знайшліся і "дрыгавічы". Падаецца, знаходзяцца яны ў мастацкай галерэі Полацка.
Але сярод усяго таго згадваліся і "радзімічы". І вось іх я пакуль не сустрэў.
Чулі, бачылі такі?

❤45👍16⚡4