sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
2❤27👍8⚡4❤‍🔥2
#менск #sacral_urban
Ёсць у менскім Паўднёвым Захадзе цікавы і прыгожы помнік на фантане з ладдзёй ды старажытнымі чэлікамі. Даволі загадкавая кампазіцыя ля крамы "Валгаград", бо няма ніякіх пазнак на анлайн-мапах і ўвогуле нагугліць нешта складана. Аднак знайшоўся ў сеціве зварот жыхароў сталіцы да мясцовых уладаў з просьбай добраўпарадкавання фантана, бо яго выгляд у сукупнасці з мясцовымі калдырамі ля яго, акрамя тугі, нічога не выклікае. І быццам улады далі абнадзейлівы адказ у стылі “магчыма”.
Ды вось. У тым жа артыкуле пазначана, што помнік усталяваны ў 1985 годзе. Называецца ён “Крывічы”, а аўтар яго Алесь Шатэрнік. Вікіпедыя выдае доўгі спіс прац аўтара і амаль не прызнаецца, дзе гэтыя працы можна пабачыць. Так, напрыклад, там ёсць аднайменны помнік, але з Полацку. А вось пра менскіх “крывічоў” не напісана. Затое ёсць скульптура “Дрыгавічы”, дзе знаходзіцца - невядома, але мяркуючы па 84 году стварэння, магла аказацца сабжам.

Ну, у выніку таямніцы не атрымалася: на другі дзень пошукаў знайшоў тб-сюжэт, дзе згадваецца фантан, пару ілюстраваных выданняў, дзе знайшліся і "дрыгавічы". Падаецца, знаходзяцца яны ў мастацкай галерэі Полацка.
Але сярод усяго таго згадваліся і "радзімічы". І вось іх я пакуль не сустрэў.

Чулі, бачылі такі?
❤45👍16⚡4
1❤27👍3🙏2
#ашмяны #sacral_graveyard #sacral_jews
Былая сінагога ў Ашмянах ёсць, таму трэба шукаць старыя могілкі. Вось жа яны, у раёне Заходні, вуліца Крынічная!
Верагодна, што габрэйская грамада ў Ашмянах з'явілася недзе ў сярэдзіне XVIII ст. Адпаведна, могілкі тут дастаткова вялікія па памерах. Аднак, агледжаная частка - пахаванні каля сярэдзіны ХІХ - першай паловы ХХ ст. Апошні нябожчык - пахаваны ў 1966 годзе дырэктар саўгаса "Гальшаны", Лэйба Швідлер.
На першым здымку праглядаецца пяціпавярховы дом (там жа бачны помнік з эпітафіяй на нямецкай), яго пабудавалі ў 70-я на тэрыторыі могілак, а ў мясцовых ён займеў дурную славу. "Схільныя там да самагубстваў людзі сустракаліся" - распавядалі жыхары даследчыку габрэйскай гісторыі Беларусі, Леаніду Смілавіцкаму.
На могілках можна сустрэць два склепы-капліцы. У адной быў пахаваны рабін Менашэ Шмуэльзон. У другой, магчыма, скрутак Торы.
Могілкі былі добраўпарадкаваныя ў 2008-9 гадах, з'явіўся плот. Аднак зараз значная іх частка шчыльна зарасла пустазеллем.

Больш здымкаў можна пабачыць у альбоме.
1👍30❤15🙏3
1💔15😢8👍4❤1
sacral_BY
#ашмяны #sacral_graveyard #sacral_jews Былая сінагога ў Ашмянах ёсць, таму трэба шукаць старыя могілкі. Вось жа яны, у раёне Заходні, вуліца Крынічная! Верагодна, што габрэйская грамада ў Ашмянах з'явілася недзе ў сярэдзіне XVIII ст. Адпаведна, могілкі тут…
#ашмяны #будзёнаўка #sacral_dominium #sacral_jews
Калі вы глядзелі здымкі з альбому папярэдняга допісу (так, гэтай байт на ягоны прагляд😎), то маглі заўважыць на апошнім здымку помнік-калону. Надпіс кажа, што пад ім пахаваны ў 1906 годзе нейкі Леў Стругач.
І тут мы пераскокваем на ўскраіну Ашмянаў (былую вёску Святы Дух, а зараз Будзёнаўку), і на 10 гадоў назад, калі першы раз давялося наведаць горад. Памятаю, як тады ўразіла змрочнасць ды атмасфернасць закінутай мадэрнавай сядзібы, што была пабудаваная на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Належала яна купцу габрэйскага паходжання Лэйбу Стругачу. У горадзе яму належаў вінакурна-дражжавы завод, які існуе дагэтуль.
Пасля смерці, дом перайшоў да сыноў Лэйбы, а ў 39-м нацыяналізаваны бальшавікамі. Сыны, Абрам і Давід, нягледзячы на заможнасць і магчымасці, загінулі ў ашмянскім гета пад час нацысцкай акупацыі.
Да пачатку 2000-х дом быў жылы, пакуль жыхароў не рассялілі праз аварыйны стан будынку.
У 2020-м яго набыў мясцовы жыхар, але нельга сказаць, што гэта пайшло будынку на карысць. У сядзібы няма ахоўнага статусу, каштоўнасцю не з'яўляецца. Таму пад час рамонту аўтэнтычны выгляд быў знішчаны.
Вельмі рады, што некалі давялося пабачыць яго ў занядбаным, але па-свойму велічным выглядзе. Сёння жадаю паказаць і вам.
Гэтым разам не наведваў, бракавала часу, ды й жадання асаблівага не было. Але калі вы зберацеся ў тыя мясціны, то там могуць быць цікавымі рэшты гаспадарчага двара.
2😢29👍11❤3❤‍🔥2💔1