sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#баку #sacral_industrial
І ўсё ж, да нафтавай тэмы. Справа не музейная, але ж здабытак супольнасці: як важны экспанат стаіць захаваная першая ў свеце нафтаздабываючая вежа сучаснага тыпу з дрэва. А гэта 1846 год, на хвіліначку. Клімат у гэтай частцы Азербайджана даволі сухі, таму можна і паверыць, што ўсё аўтэнтычнае.
Побач на плошчы (быццам для параўнання) за кратамі схаваныя дзеючыя вежы-помпы.
А яшчэ далей пачынаюцца доўгія нафтавыя палі, утыканыя такімі ж вежамі. Яны невялікія. У родным Рэчыцкім раёне быццам яны больш вялікія. Але большасць нафты ўсё адно здабываюць у Каспійскім моры (ці возеры?). На апошнім здымку здабываючыя платформы, што бачыў з самалёта.

Калі падыйшоў да нафтавай промцы, вельмі хутка пад'ехала паліцыя і супрацоўнік пачаў тлумачыць, што хадзіць туды ня трэба. А вось супраць здымкаў праз умоўную агароджу нічога супраць ня меў.
1👍33❤6🥴2
Даступны пераклад кітайскага фэнтэзійнага рамана «Дабраславенне Нябёс» на беларускай мове!

У гэтым тэлеграм-канале вы знойдзеце ўнікальную гісторыю пра
багоў і духаў, якія жывуць у нябёсах і на зямлі.

Падтрымайце беларускамоўную літаратуру і сачыце за выхадам новых частак у гэтым канале
@Dabraslaviennie_niabios
❤27👍16🥴5
#ашмяны #sacral_catholic
1398 - год, калі ўпершыню згадваецца каталіцкі касцёл у Ашмянах. Зразумела, да нас нічога такога старажытнага не захавалася. Звычайна, барочныя храмы ў Беларусі - уласцівасць XVIII ст. Але сёння мы дададзім прыстаўку “неа” да характэрыстыкі аб’екту, бо з’явіўся ён у горадзе ў самым пачатку ХХ ст.
Аднак, у інтэр’еры храма можна пабачыць парачку “археалагічных вокнаў”, што паказваюць старыя муры, захаваныя ад папярэдніх храмаў. Ёсць меркаванне, што падмурак мог належыць кальвінскаму збору XVII ст. А ядро ўмураванае ў калону - артэфакт Паўночнай вайны.
Не такі ўжо і “навабуд” падаецца?
2❤‍🔥50👍20❤8