sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
Даступны пераклад кітайскага фэнтэзійнага рамана «Дабраславенне Нябёс» на беларускай мове!

У гэтым тэлеграм-канале вы знойдзеце ўнікальную гісторыю пра
багоў і духаў, якія жывуць у нябёсах і на зямлі.

Падтрымайце беларускамоўную літаратуру і сачыце за выхадам новых частак у гэтым канале
@Dabraslaviennie_niabios
❤27👍16🥴5
#ашмяны #sacral_catholic
1398 - год, калі ўпершыню згадваецца каталіцкі касцёл у Ашмянах. Зразумела, да нас нічога такога старажытнага не захавалася. Звычайна, барочныя храмы ў Беларусі - уласцівасць XVIII ст. Але сёння мы дададзім прыстаўку “неа” да характэрыстыкі аб’екту, бо з’явіўся ён у горадзе ў самым пачатку ХХ ст.
Аднак, у інтэр’еры храма можна пабачыць парачку “археалагічных вокнаў”, што паказваюць старыя муры, захаваныя ад папярэдніх храмаў. Ёсць меркаванне, што падмурак мог належыць кальвінскаму збору XVII ст. А ядро ўмураванае ў калону - артэфакт Паўночнай вайны.
Не такі ўжо і “навабуд” падаецца?
2❤‍🔥50👍20❤8
#ашмяны #sacral_graveyard #sacral_catholic
Ашмянскія каталіцкія могілкі.
Частка першая, каплічная.


Драўляную капліцу ў класічным стылі цяжка назваць старой. Аднаўленне пачалася ў не такім далёкім 2004 годзе. Але, як гэта часта бывае, святыня мае гістарычную пераемнасць.
Раней тут стаяла капліца 1872 года. А сабралі яе з разабранага ў цэнтры горада дамініканскага касцёла. Той, разам з кляштарам, быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. і быў зачынены расейскімі ўладамі ў 1850-м. Зараз на яго месцы праваслаўная царква.
2❤43👍15🙏3
#ашмяны #sacral_graveyard #sacral_catholic
Ашмянскія каталіцкія могілкі.
Частка другая, вайскова-грыбная.


Як і шмат дзе, на ашмянскіх могілках ёсць вайсковы некропаль загінулых падчас Савецка-польскай вайны 1920-21 гг. Большасць жаўнераў невядомыя, пэўныя пазначаны адпаведным 20-м ці 21-м гадамі. Але тут звярнуў увагу на незвычайны крыж: Ева Камарова, ветэранка 1863, 1 снежня 1933.
Нечакана і не зусім зразумела. Нейкае ганаровае пахаванне шаноўнай пенсіянеркі міжваеннага часу? Ці чулі вы пра Еву Камарову?

Ну і ўласцівыя грыбочкі можна на помніках адшукаць🍄‍🟫
2❤34👍12⚡7🙏5