sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
Выдаўся вольны час, думаў запілаваць нейкі змястоўны допіс для канала, але... над родным балотам узыйшло сонейка! Рэдкая з'ява апошнім часам.
Прыйшлося выправіцца на традыцыйны збор вітаміну "ДЭ".
Чаго і вам раю ☀️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2❤‍🔥68👍12🍾6❤3🔥1
#магілёў #sacral_catholic
Калі вам давялося наведваць Магілёў, ці заходзілі вы ў касцёл святога Станіслава? Калі не, то вам пашчасціла, бо ёсць шанец атрымаць шмат эстэтычнай асалоды ад патэнцыйнага візіту. Вось вам, так бы мовіць, трэйлер ды тызер.
Але ня гледзячы на ўсю прыгажосць, ёсць пэўная праблема, якую падаравалі нам рэстаўратары. У 90-х гадах было прынята рашэнне вярнуць сценам арыгінальны барочны выгляд XVIII ст. Праз што былі знішчаны без фіксацыі і даследвання як пазнейшыя фрэскі ХІХ ст. так і пашкоджанымі аказаліся найстаражытнейшыя слаі. Таму зараз на сценах шмат выяваў наўпрост перамалявалі нанова.
Гучыць сумна, але выглядае ўражліва.
Яшчэ за савецкім часам касцёл страціў унікальны арган з керамічнымі трубамі, створаны ў 1912 годзе. Затое ў 2018-м сюды з нідэрланскага Эйндховена прывезлі і ўсталявалі арган 1928 года вырабу.
2❤74👍15❤‍🔥7💔3💯1
#менск #sacral_brovar
Безліч разоў выскокваў з траліка на прыпынку “Лясная” на праспекце Маякоўскага, цёгаючыся па справах у сталіцы. Але ніколі не бачыў і ня ведаў пра існаванне прышпільнага ўзору прамысловай архітэктуры амаль пад самым носам. Яно і ня дзіўна, комплекс будынкаў схаваўся ў нізіне на беразе Свіслачы, зараз там нейкія аўтасервісы з шынамантажамі.
А вось у 1903 годзе тут адкрыўся дражжова-вінакурны завод Яўстахія Любанскага - шляхціча, землеўладальніка і палітычнага дзеяча, якому тады належыла сядзіба ў Лошыцы. Яшчэ напярэдадні Першай сусветнай вайны завод закрыўся, а пасля маёмасць нацыяналізавалі бальшавікі. А да аўтасервісаў тут месціліся карпусы Даследчага электраматорнага завода.
Цікава, што былы завод месціцца ў гістарычным раёне Серабранскія Млыны, але да сучаснага раёну Серабранка дачынення не мае.
Раней бы я аднёс гэтыя будынкі пачатку ХХ ст. да архітэктуры мадэрна. Тым больш, што розныя крыніцы з сеціва часам любяць уводзіць у зман (а куды ж цябе аднесці, калі ты ўжо не даўні звыклы класіцызм, але яшчэ зусім не авангардны канструктывізм?). Але верагодна, будзе больш дакладна назваць гэта цагляным стылем (сустракаў выраз “прамысловая готыка”) - накірунак эклектычнага дойлідства, які спачатку быў уласцівы вытворчым будынкам, кашарам ці складам, а потым распаўсюдзіўся на грамадскую сферу. Старая шэраговая забудова беларускіх мястэчкаў, напрыклад.
А вы чулі пра цагляны стыль?
1👍64❤24🤔5🔥2