sacral_BY
#станькава #sacral_orthodox На супрацьлеглым беразе сажалкі ракі Рапуса стаіць Свята-Мікалаеўская царква псеўдарускага стылю. Пабудавана яна ў 1858 годзе на грошы Эмерыка Гутэн-Чапскага. Хаця граф і вызнаваў каталіцтва, будаўніцтва праваслаўнай царквы, упісанай…
#станькава #гара_цэгла #sacral_fortificatio
Легенды такія пачуць можна паўсюль. Шкада толькі, што адкапаць тыя патаемныя хады пакуль ні ў каго не атрымалася. І тое ня дзіўна, яны ж патаемныя.
А вось адшукаць рэшткі фартыфікацый, хоць і ня надта вялікай старажытнасці, магчыма.
Вось чарговы ўзор ДАКу Менскага ўмацаванага раёну так званай “лініі Сталіна”. 30-х гадоў. Жарты жартамі, а ўзрост гэтых жалеза-бетонных скрыначак імкліва набліжаецца да стагоддзя. Яшчэ ня так даўно сядзібы ды храмы такога ўзросту былі нечым старажытным з іншага свету, і вось ужо творы амаль сучасных тэхналогій становяцца побач з імі ў сваёй гістарычнай загадкавасці.
Існуе легенда, згодна з якой ад царквы да палаца быў прарыты падземны ход. І ўвогуле, пэўная сетка падземных камунікацый засталася яшчэ з часоў Радзівілаў
Легенды такія пачуць можна паўсюль. Шкада толькі, што адкапаць тыя патаемныя хады пакуль ні ў каго не атрымалася. І тое ня дзіўна, яны ж патаемныя.
А вось адшукаць рэшткі фартыфікацый, хоць і ня надта вялікай старажытнасці, магчыма.
Вось чарговы ўзор ДАКу Менскага ўмацаванага раёну так званай “лініі Сталіна”. 30-х гадоў. Жарты жартамі, а ўзрост гэтых жалеза-бетонных скрыначак імкліва набліжаецца да стагоддзя. Яшчэ ня так даўно сядзібы ды храмы такога ўзросту былі нечым старажытным з іншага свету, і вось ужо творы амаль сучасных тэхналогій становяцца побач з імі ў сваёй гістарычнай загадкавасці.
❤44👍19🤔5👏1
Прыемная зараз пара. У канцы зімы там-сям нават можна пабачыць снег. У мяне вось за вокнамі ня бачна. Можна пешшу перасекчы возера. Тым ня менш, спадзяюся, вясна прыйдзе сваечасова і, калі спатрэбіцца ночыць у лесе ў намёце, мерзнуць ня прыйдзецца. Ой, хутчэй бы ўжо тая пара!
#waldmachtfrei
#waldmachtfrei
❤🔥48👍9☃8😍4
#стамбул #sacral_graveyard #sacral_islam
Прыбіраўся ў галерэі смартфона, успомніў пра тысячу здымкаў з былога Канстанцінопаля. Матэрыялаў для допісаў дахалеры. Вось толькі ў тэматыку канала ўпісваюцца дрэнна. Але ж тэма могілак - гэта святое. Але ж хіба першы раз? Ды й дарэмна тое збіралася і захоўвалася? Таму вось, падзялюся пахаваннямі сярод горада. Такіх у Стамбуле вельмі шмат пры мячэтах (часу ня хопіць усе наведаць). Спачывае тут шмат палітыкаў ды пісьменнікаў. Унутры маўзалей, які пабудавалі пасля смерці Махмуда ІІ (30-ы асманскі султан) у 1840 годзе.

1❤44👍11❤🔥5👎1👏1
#гара_цэгла #sacral_fortificatio
Захацелася надоечы падыхаць свежым паветрам. Добра так падыхаць, прадуктыўна. Ва ўмовах абмежаванага часу, на жаль. Куды падацца, каб краявіды новыя былі ды незнаёмыя? А вось жа недалёка ад Менску ёсць інстаграмныя мясціны. Трэба ўжо самому спрычыніцца да прыўкраснага, тым больш, што надвор’е прыемнае: днямі яшчэ быў марозец ды снег знайсці за горадам можна.
Карацей, еду глядзець вадапад-хуткаток Вілейска-Менскага каналу пад Заслаўем. Гэта значыць, трэба ехаць на электрычцы да прыпынку Хмелеўка. Але водныя атракцыёны не адзінае, і нават не галоўнае, дзеля чаго можна перціся. Выходжу на паляванне за чарговай порцыяй савецкіх фартыфікацый так званай “лініі Сталіна”. У тых ваколіцах гэтага шмат і ўвогуле пацешна, як гэтае “рэха вайны” раптоўна ўпісваецца ў сучасныя ландшафты. Першы тырчыць недалёка ад станцыі, сярод катэджаў, літаральна, на дзіцячай пляцоўцы (на мапе пазначаны №107). Другі (№128) знайшоўся каля вёскі Навашына. Трэба прайсці пару км. І гэта выглядае прышпільна: быццам яго няўдала скінулі аднекуль зверху і зараз ён тырчыць сярод паляны крыва-наўскос.
Дыы… на гэтым ураджай скончаны. Гэта я вам зараз кажу, як “знаўца”. А ў той дзень вырашыў паперціся, каб пабачыць ПТОТ №137 - супрацьтанкавая кропка, больш рэдкі від, чым базавы ДАК. І не знайшоў. Там наўпрост садовае таварыства з лецішчамі. А незаўважыць гарматны бункер, калі б ён быў, было б складана.
А каб канчаткова стаміцца, пайшоў назад, на Хмялёўскую сажалку. На мапе пасярод вады быў пазначаны яшчэ адзін ДАК. Інтрыга! Вядома, што нічога там не было. Акрамя лёду ды рыбакоў. Але ж цікава, мо ДАК схаваны на дне? Мо некалі месца не было затопленым?
Прыемна і зручна, што тамака, зусім побач ад прыпынка стартуе маршрутка 1499, едзе праз Заслаўе ў Менск. І ходзіць даволі часта, амаль як у Станькава.
А яшчэ люблю даўно мапы прылады Organic Maps. Заўсёды інтрыга з пазнакамі на іх, сюрпрызы ды жарты.

1❤37👍9❤🔥5