sacral_BY
#шацк #sacral_graveyard #sacral_jews На поўдні ад Шацка, у лясочку, мапа паказала дзве інтрыгуючыя пазнакі: габрэйскія могілкі ды помнік ахвярам генацыду. Вядома, трэба бегчы праз поле, каб праверыць. Як добра, што стаіць туман, бо праязджаючы міма старшыня…
#шацк #sacral_urban #sacral_graveyard
Рухаемся на поўдзень ад Шацку, назіраем мешаніну вясковых замалёвак і могілак. Зусім блізка канцавы прыпынак. Тое, дзеля чаго паездка задумвалася.

1❤🔥40👍8🔥5🙏3❤1
sacral_BY
#шацк #sacral_urban #sacral_graveyard Рухаемся на поўдзень ад Шацку, назіраем мешаніну вясковых замалёвак і могілак. Зусім блізка канцавы прыпынак. Тое, дзеля чаго паездка задумвалася.
#пратасаўшчына #гара_цэгла #sacral_graveyard #sacral_catholic
Шкада, канешне, але Пухаўшчына ня надта песціць старажытнымі гістарычнымі помнікамі. Ні рэшткаў замка, ні барочных храмаў... Тым больш каштоўна і прыемна дабрацца да загадкавых развалінаў могілкавай капліцы недалёка ад вёскі Пратасаўшчына. А дабірацца давялося пешшу, 7 км ад Шацка.
Хаця ад былой пабудовы засталося ня шмат, выглядае велічна і ўражліва. Магчыма, тут паспрыяў голы зімовы лес (ён тут больш на восеньскі падобны, але не будзем пра гэта...). Хутка ўсё зарасце і руіны будуць менш заўважнымі.
З інфой вельмі сціпла: сеціва паведамляе, што капліца 1860-х гадоў, была пахавальняй роду Шастаковых\Шыстаковых. А само паселішча ў ХІХ ст. мела статус засценка*. Сярод шматлікіх прозвішч гаспадароў шацкага маёнтка гэтыя ня сустракаліся. І ўвогуле, знайсці нешта пра гэтых дваран складана. Бачыў згадку ў спісе радаводнай кнігі Віцебскай губерні, а ў Менскай - не. Але ж спісы тыя могуць быць няпоўнымі і недакладнымі.
Яшчэ на сайце католік.бай можна знайсці згадку, што капліца асвечана ў гонар святога Бенедыкта. І зноў не зразумела: асвечана ў часы пабудовы ў ХІХ ст. ці ў 2016 годзе, калі тут правялі імшу і ўсталявалі 7-метровы крыж перад брамай могілак?
Пытанні ды загадкі...
Таму калі ў вас ёсць пэўныя дадзеныя па тэме, заўвагі, прапановы - калі ласка ў каменты ці чат!
*-невялічкі тып паселішча, тыпу хутара, аднадворка, які з'явіўся ў XVI ст. у выніку правядзення валочнай памеры. Часта там сялілася мелкая шляхта (засцянковая\ваколічная\загонавая). З часам засценак мог вырасці да памераў вёскі, захаваўшы стары статус. Знікаюць у першай палове ХХ ст.**
**-і гэта наводзіць на думку, што Шастоўскія былі з тых небагатых шляхцюкоў, якія і жылі ў тым засценку. Але ж пабудова капліцы памерам з касцёльчык - справа нятанная. Адкуль грошы, шаноўнае паньства? Зноў загадкі.

1❤42👍13👏2
#менск #sacral_museum
Да 6 красавіка ў нацыянальным мастацкім можна паглядзець выставу "Мастацтва ў археалогіі". Яна ня вельмі вялікая, але цікавая. Паказваюць шэраг знаходак ад ІІІ да XVIII стагоддзяў з розных кропак Беларусі і суседніх Смаленскай ды Бранскай абласцей. Сам вось схадзіў і не шкадую.

1❤52👍18👏2
sacral_BY
#пратасаўшчына #гара_цэгла #sacral_graveyard #sacral_catholic Шкада, канешне, але Пухаўшчына ня надта песціць старажытнымі гістарычнымі помнікамі. Ні рэшткаў замка, ні барочных храмаў... Тым больш каштоўна і прыемна дабрацца да загадкавых развалінаў могілкавай…
#пратасаўшчына #гара_цэгла #sacral_graveyard #sacral_catholic
Вельмі хутка па значнай частцы могілак вакол капліцы будзе немагчыма перамяшчацца. Гэта і зараз складана, але з пацяпленнем хмызнякі прачнуцца ад зімовай спячкі і нават разглядзець, дзе схаваліся старыя надмагіллі будзе немагчыма. Таму вось невялікі ўраджай помнікаў з гушчароў. Часта сустракаецца прозвішча Пуцята. Нагадаю, што прадстаўнікі гэтага роду некалі валодалі Шацкам (ці яго часткай) і ваколіцамі.
Вылучаецца цікавае пахаванне, якое выглядае адносна сучасным, верагодна помнік сам зрабілі нядаўна, але там сабраліся прадстаўнікі розных эпохаў. Па-першае, ёсць бетонная каплічка з нішай у якой стаіць фігурка дзевы Марыі (тут нічога незвычайнага, але ж частка "комплексу). Па-другое, магільная пліта з прозвішчам Мохарт у сярэдзіне, ніжэй выява герба (цяжка разглядзець, але там ці конь, ці цэлы вершнік) і шэсць імёнаў мужчын ды жанчын з гадамі жыцця ад канца XVIII ст. да першай паловы ХХ. Неяк пра дзейнасць гэтых людзей нічога не знайшоў, але з геніялагічнага форуму даведаўся, што каталікоў з Пратасаўшчыны хрысцілі пераважна ва Ўздзе (зараз суседні райцэнтр і гаворка, верагодна, пра ХІХ стагоддзе).

1❤35👍9🔥7👏2🙏1