sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#княгінін
Сціплы кавалачак зямлі на ўскрайку вёскі, загадкавы і ў той жа час легендарны праз сваю трагічную гераічнасць. Ці гераічную трагічнасць.
Пафасу нагнаў, га?
На самай мяжы з полем стаіць чыгунны крыж. Палова памятнай шыльды адсутнічае. Кажуць, вынік дзейнасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Але пэўныя жыхары памяталі, што напісана было "Па ўсіх памерлых, што спачываюць у гэтай магіле. Франц Васільевіч Лукацэвіч".
Кажуць, тут пахавана 11 чалавек, удзельнікаў паўстання 1863 года, што трапілі ў пастку ўрадавых войскаў і былі павешаныя.
У мясцовасці дзейнічалі атрады Густава Чаховіча, які пасля паразы здолеў збегчы ў Францыю. Ці, як бы напісаў Каліноўскі, "да пранцуза".
Так і пра гэты крыж існуе легенда, што набыты ён за мяжою тымі, хто выратаваўся, а ўсталяваны толькі ў пачатку ХХ стагоддзя тым самым Францам Лукацэвічам. Ці то сам былы ўдзельнік паўстання, ледзь не адзіны выжыўшы з атраду, ці толькі тагачасны ўпраўляючы маёнтка Козел-Паклёўскіх, што спачуваў загінулым землякам. Як заўжды, ёсць пытанні, што жа і з кім тут адбылося? Зрэшты, не прывыкаць.
1🔥30🙏8👍2👏1
Ідэя для беларускіх гульняробаў: гульня ў стылістыкі "Героі 3" (ці што ў нас яшчэ ёсць алдова-клясічнае?), у якой вы гуляеце за кіраўніка паўстанцкім атрадам у 1863-64 гадах. Бегаеце па лясох Вілейскага, Ашмянскага і інышых суседніх паветаў. Збіраеце дабраахвотнікаў ды зброю ў атрад касінераў. Атакуеце імперскія патрулі ды хаваецеся ад казакоў.
Гульня - "рагалік", бо мы ведаем, што паўстанне задушана і хэпі-энду ня будзе. Таму мэта - пратрымацца, як мага больш дзён. Рызынка да канцэпцыі - варыянты пройгрышу: куля, шыбеніца, Сібір, эміграцыя ў Еўропу (а гэта дакладна пройгрыш і ці не парушае ён ідэю roguelike?).
Згулялі б у такое, а? За Густава Чаховіча, Людвіка Нарбута ці Юльяна Бакшанскага?
Таму распаўсюдзьце сярод жыхароў вашага ЖЭКа! Мо нехта падхопіць.
❤60👍15😁7☃2🔥1
sacral_BY
Photo
#даўгінава #sacral_orthodox
Што тычыцца нелінейнасці аповеду, то вось нядаўна мы скончылі агляд апошняй кропкі падарожжа, каб перамясціцца ў самы пачатак - вёска Даўгінава, ужо (ці яшчэ) Вілейскі раён. Трапіць сюды можна зручна на маршрутцы, што стартуе а палове сёмай раніцы са станцыі метро “Усход”. Хоць у Менску ёсць вуліца Даўгінаўскі тракт, названая ў гонар былога мястэчка, праязджаць маршрутка яе ня будзе. Гэтым жа транспартам, дарэчы, можна даехаць да Будслава, але не гэтым разам.
Каля 2 гадзін дарогі, 13 рублёў з носу і на месцы.
А першае, што пакажу - царква-мураў’ёўка, асвячоная ў гонар Святой Троіцы. 1870 год, рэтра-рускі стыль. Як заўжды (амаль) была зачынена, таму дадам здымак інтэр'еру з адносна далёкага 41-га году.
Прышпільна, што на браме крыжы, якія, хутчэй, чакаеш пабачыць у рыма-каталіцкіх угоддзях.
1❤42👍13🙏3👏1😇1
#даўгінава #sacral_jews #гара_цэгла?
Ну канешне ж, у старым беларускім мястэчку некалі жыло шмат габрэяў. І канешне ж, былі сінагогі. Дакладна было больш за адну, але сёння можна пабачыць будынак адзінай захаванай.
Некалі ў Даўгінаве жыў і вучыўся хлопчык Самуіл Плаўнік. Але вы, хутчэй за ўсё, чулі пра яго пад імем Змітрок Бядуля. На роднай Лагойшчыне Самуіл скончыў пачатковую габрэйскую школу - хедэр. А атрымліваць рабінскую адукацыю бацькі адправілі яго ў Даўгінава ў ешыбот, што месціўся ў сінагозе. Ужо ня ведаю, ці менавіта ў гэтай, але недалёка месціцца камень з памятнай шыльдай пра Самуіла/Змітрака. Увогуле, у сеціве паўсюль адзначаецца яго сувязь з вёскай.
Але вось у аповесці “У дрымучых лясах” ён піша, што правёў у Даўгінава толькі паўгады, а потым перавёўся ў ешыбот у мястэчку Ілья. Там жа кажа, што талмудычным навукам прысвяціў тры гады. А ці ёсць у Ільі такі камень з шыльдай? Ня ўпэўнены, але было б лагічна, каб быў…

А сам былы будынак зараз прыстасаваны да гаспадарчых патрэб людзей, што жывуць побач.

У каментарах накідаю цытатак з главы пра ешыву.
1👍40❤10👏2💔1