sacral_BY
Photo
#даўгінава #sacral_orthodox
Што тычыцца нелінейнасці аповеду, то вось нядаўна мы скончылі агляд апошняй кропкі падарожжа, каб перамясціцца ў самы пачатак - вёска Даўгінава, ужо (ці яшчэ) Вілейскі раён. Трапіць сюды можна зручна на маршрутцы, што стартуе а палове сёмай раніцы са станцыі метро “Усход”. Хоць у Менску ёсць вуліца Даўгінаўскі тракт, названая ў гонар былога мястэчка, праязджаць маршрутка яе ня будзе. Гэтым жа транспартам, дарэчы, можна даехаць да Будслава, але не гэтым разам.
Каля 2 гадзін дарогі, 13 рублёў з носу і на месцы.
А першае, што пакажу - царква-мураў’ёўка, асвячоная ў гонар Святой Троіцы. 1870 год, рэтра-рускі стыль. Як заўжды (амаль) была зачынена, таму дадам здымак інтэр'еру з адносна далёкага 41-га году.
Прышпільна, што на браме крыжы, якія, хутчэй, чакаеш пабачыць у рыма-каталіцкіх угоддзях.

1❤42👍13🙏3👏1😇1
#даўгінава #sacral_jews #гара_цэгла?
Ну канешне ж, у старым беларускім мястэчку некалі жыло шмат габрэяў. І канешне ж, былі сінагогі. Дакладна было больш за адну, але сёння можна пабачыць будынак адзінай захаванай.
Некалі ў Даўгінаве жыў і вучыўся хлопчык Самуіл Плаўнік. Але вы, хутчэй за ўсё, чулі пра яго пад імем Змітрок Бядуля. На роднай Лагойшчыне Самуіл скончыў пачатковую габрэйскую школу - хедэр. А атрымліваць рабінскую адукацыю бацькі адправілі яго ў Даўгінава ў ешыбот, што месціўся ў сінагозе. Ужо ня ведаю, ці менавіта ў гэтай, але недалёка месціцца камень з памятнай шыльдай пра Самуіла/Змітрака. Увогуле, у сеціве паўсюль адзначаецца яго сувязь з вёскай.
Але вось у аповесці “У дрымучых лясах” ён піша, што правёў у Даўгінава толькі паўгады, а потым перавёўся ў ешыбот у мястэчку Ілья. Там жа кажа, што талмудычным навукам прысвяціў тры гады. А ці ёсць у Ільі такі камень з шыльдай? Ня ўпэўнены, але было б лагічна, каб быў…
А сам былы будынак зараз прыстасаваны да гаспадарчых патрэб людзей, што жывуць побач.
У каментарах накідаю цытатак з главы пра ешыву.

1👍40❤10👏2💔1
#даўгінава #sacral_catholic
Вось гэта ўдача - трапіць у вясковы касцёл раніцай панядзелка. Як падарунак пасля ранішняга пад'ёму і доўгай дарогі. А яшчэ нечакана пабачыць унутры класічнай базыліцы, з яе паралельна-перпендыкулярнай сур'ёзнасцю, па-барочнаму ўрачысты і грацыёзны інтэр'ер. Кажуць, з элементамі ракако. Рэдкі звер. Дзівімся, напаўняемся.
Касцёл святога Станіслава пабудаваны ў 1853 годзе на месцы драўлянага, што згарэў, на сродкі парафіянаў. Цягам існавання не зачыняўся і дзейнічаў пры розных уладах.
Яшчэ адной адметнасцю храма з'яўляецца добра захаваны арган 1938 года вытворчасці фабрыкі St. Krukowski і Syn, што працавала ў далёкім польскім Пётркаве-Трыбунальскім.

1❤60❤🔥14👍7🙏2👏1