sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
У гонар бясплатнага дня ў музеях забег у менскі археалагічны. Ня тое каб я быў настолькі сквапны, каб шкадаваць 8 рублёў на яго ў іншы дзень, але выдалася нагода і вольны час. У тым годзе наведаў Азярцо. Жадаў за горад і ўчора, але з транспартам затык атрымаўся…
Ну і калі ўчора пайшла гаворка пра археалагічныя музеі, прыйшла пара чарговы раз выкінуць з рукава замежнага туза джокера ў выглядзе стамбульскага археалагічнага музея!
Пакуль ва ўласным рэйтынгу падобных устаноў, гэты лідзіруе. Цяжка спаборнічаць па цікавасці знаходак, калі твой канкурэнт - рэгіён з грэка-рымскім (і інш.) бэкграўндам. Што тут яшчэ тлумачыць? Хай выявы кажуць за сябе.
Добрага дня, спадарства!

#стамбул #sacral_museum
1❤46👏12👍7
👍31🌚4❤3
sacral_BY
Photo
#даўгінава #sacral_jews #sacral_graveyard
Пасля сінагогі рухаемся на юдэйскія могілкі. Яны падобныя на іншыя габрэйскія могілкі ў Беларусі. Пры тым, як і іншыя, маюць пэўныя мясцовыя асаблівасці ў дробязях. Напрыклад нешта кшталту сонейка. Не магу згадаць, ці бачыў недзе раней такое?
Але сапраўды новае, пра што раней ня чуў, хаваецца за ў будынку, што стаіць побач з могілкамі.
Ужо даводзілася знаёміцца з міквамі - месцамі, дзе юдэі абмываліся, набываючы рытуальную чысціню. Але першы раз сустрэў былую ўстанову, дзе адбывалася рытуальнае абмыванне нябожчыкаў. Магчыма, больш у краіне і не сустрэць. У Даўгінаве ўстанова называлася Бейт Ахарон (дом Ахарона/Аарона?), а служылі пры ёй адмысловыя людзі з братэрства "Хеўра-Кадыша", што перакладаецца як "сьвятая супольнасць".
Згадка першай падобнай сустракаецца ў Празе ў 1564 годзе. У XVI ст. гэтым тэрмінам пазначаліся ўсе прафесійныя аб'яднанні габрэяў, але з часам толькі тыя, хто займаліся пахаваннямі захавалі гэтую назву.
Што раней, што зараз, прадстаўнікі Хеўра-Кадыша займаюцца ўсім, што звязана з пахаваннем. Гэтыя людзі павінны былі ведаць "закон" і шматлікія правілы замагільных спраў. Братэрствы часта былі ўплывовымі і багатымі. Было прынята браць грошы з багатых і дапамагаць бедным, так жа наведваць хворых і даваць прытулак вандроўнікам. Дзяцей прысвячалі ў сябры з 6 гадоў з далейшай адукацыяй. Але напрыклад заснавальнік хасідскага руху Хабад з Лёзна Шнэўр Залман быў прыняты ў "хеўру", калі яму не было і 2 гадоў.
Дарэчы, ці звязана беларуская "хеўра" ў сэнсе "банда" з габрэйскай "супольнасцю"?

Пазней, у гэтым будынку дзейнічала лазня. Напэўна, пасля вайны, калі ад габрэйскай грамады амаль нічога не засталося.
1🙏44👍8👌2
#даўгінава #гара_цэгла #sacral_industrial
У ХІХ стагоддзі гаспадаром Даўгінава быў шляхціц Людвік Каменскі. Прадстаўнік старажытнага роду, удзельнік паўстання Касцюшкі і прыхільнік Напалеона пад час вайны 1812 года. Нягледзячы на такую недабранадзейнасць для імперскіх уладаў і часовы арышт пасля вайны, атрымаў пасаду менскага віцэ-губернатара. Што крыху ўражвае, шчыра кажучы.
Яшчэ ў 1823 годзе заснаваў у Даўгінаве суконную фабрыку, якая дзейнічала да 1867 года.
Думаеце на здымках яе разваліны? Нуу... няўпэўнены. Да пачатку Першай сусветнай вайны тут месціўся крухмальны заводзік, таксама справа Людвіка Каменскага. Ці яго спадкаемцаў. Мо пасля заняпаду суконнай вытворчасці тут пачалі вырабляць белы парашок ці гэтыя ўстановы існавалі паралельна?
Дакладных адказаў у мяне няма (як і інфы, што тут дзеялася цягам насычанага ХХ ст. Зараз падобна на былы мехдвор), але калі ёсць у вас, то не саромейцеся дзяліцца ў каментарах😉
1❤34👍6👏4