#градзянка #sacral_industrial
У апошнія дні працы маршрута Асіповічы-Градзянка здарыўся пэўны ўсплёск цікаўнасці да яго. Ад турыстаў, блогераў ды вось гэтых чэлікаў, што ведаюць усе маркі цягнікоў, у якім годзе вырабленыя ды дзе катаюцца. У вагоне ў той дзень нават ехаў цэлы гурт такіх аматараў з іншай краіны. Нават прыйшла думка, што заўважыўшы раптоўнае павелічэнне продажу квіткоў, кіраўніцтва БЧ захавае гэтую вясковую "дарогу жыцця". Які аптымізм, якая наіўнасць!
Усё гэта без сумневаў цікава да пэўнай мяжы. Але аказалася, што гісторыя мясцін трошкі шырэй ды глыбей за ўсякія тэхнічныя характарыстыкі.
Нават зараз у гэтых мясцінах шмат лесу, а ў ХІХ ст. тым больш, гэта была сур'ёзная крыніца заробку на яго высечцы і продажы. У той час тымі мясцінамі, колішняга Ігуменскага павету, валодаў Ян Казімір Завіша, неабыякавы да гісторыі і этнаграфіі беларусаў. Гэтую любоў пераняла яго малодшая дачка, якая хоць і нарадзілася ў Варшаве, дзяцінства правяла ў родавых маёнтках на Ігуменшчыне. У тым ліку ў Жарноўцах, што недалёка ад будучай Градзянцы.
Дзяўчынку звалі Марыя Магдалена, а вядомая шырокаму грамадству яна пад прозвішчам Радзівіл. Яскравая графіня, што ведала і карысталася беларускай мовай, сама сябе называла беларускай, чым бянтэжыла ганарлівае варшаўскае паньства. І вельмі верагодна, што без яе грошай беларусы маглі б не пабачыць шмат якой нацыянальнай літаратуры ды перыядычных выданняў.
Але гэта лірычны адступ, мы ўжо набліжаемся да чыгуначнай тэмы. Марыя Магдалена, акрамя любові да Беларусі, атрымала ў спадчыну ад бацькі і ігуменскія маёнткі (і шмат сродкаў ад першага шлюбу). І вось у 1906 годзе яна бярэ шлюб (у Лондане) з маладым (на 19 гадоў малодшым!) шляхціцам Вацлавам Мікалаем Радзівілам. Таксама цікавы персанаж - удзельнічаў у Англа-бурскай вайне ў паўднёвай Афрыцы, ваяваў на Балканах, у 1914-м загінуў у пачатку Першай сусветнай. Але некалькі гадоў раней паспеў скончыць амбіцыйны праект - прыватную чыгунку, якая дапаможа эфектыўней вывозіць лес са сваіх маёнткаў.
Вось мы і дакаціліся да сённяшняга стальнога аб’екту пажадлівасці...
Раптоўна абрываю сказ, але працяг будзе.

1🔥37👍11❤7👏2
sacral_BY
#градзянка #sacral_industrial У апошнія дні працы маршрута Асіповічы-Градзянка здарыўся пэўны ўсплёск цікаўнасці да яго. Ад турыстаў, блогераў ды вось гэтых чэлікаў, што ведаюць усе маркі цягнікоў, у якім годзе вырабленыя ды дзе катаюцца. У вагоне ў той дзень…
#уборак #градзянка #sacral_industrial
Тут ужо больш пра лічбачкі.
З 1874 года тэрыторыю Беларусі перасекла Лібава-Роменская чыгунка, якая звязала Балтыйскае мора з левабярэжнай Украінай. 1275 вёрстаў! І вось у пачатку ХХ ст. асобны мясцовы дваранін стварае акцыянернае таварыства, мэта якога - будаўніцтва адгалінавання чыгункі ў глыбіню лясоў мясцовых маёнткаў і прамысловы вываз піламатэрыялаў. Адкрыццё адбылося ў 1911 годзе. Яшчэ 10-20 гадоў назад тут быў адзін двор і 7 жыхароў, але ў 1917-м ужо больш за 350. Вялікую частку якіх складалі габрэі.
Ад станцыі Верайцы да канцавой Градзянцы 34 км. У 60-я гады чыгунку працягнулі на поўнач, але пасажырскі вагон туды ня едзе, далей таварныя вагоны вязуць на нафтабітумны ды асфальтабетонны заводы.
У кароткім роліку на адным з перагонаў можна заўважыць парачку старых будынкаў (на адным нават заўважна шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці). Гэта каля прыпынку Ўборак. Рэшты воданапорнай вежы і нейкай тэхнічнай пабудовы былой станцыі. Да пачатку Другой сусветнай тут адлучалася яшчэ адна галіна мясцовай чыгункі - да вёскі Халуі (Холы, Холвы). Зараз вёска завецца Ліпень, да яе ад Уборка недзе 20 км.
Часта адчуваю шкадаванні, калі не атрымліваецца знайсці ў сеціве хоць які стары здымак мясціны ці аб'екту, пра які рыхтуеш допіс (ды ўвогуле цікавішся), але з Градзянкай неяк асабліва востра адчуў шкадаванні. Як было б цікава паглядзець на паравоз на фоне мястэчка ці на станцыю Уборак. Эх, мо недзе ў засеках архіваў калісці нешта і знойдзецца? Ці ўжо ляжыць у прыватнай калекцыі?

1❤31👍5💔2
#суцін #sacral_catholic #sacral_graveyard
Недалёка ад вёскі Суцін (Пухавіцкі раён, былы Ігуменскі павет) ёсць мясціна з цікавай назвай - Серафімава гара, узвышша, што агінае рака Талька\Таль.
Яшчэ ў далёкім 1762 г. тагачасныя ўладары маёнтка Мацеевічы, што зусім недалёка, Казімір і Бенядзікта Янішэўскія фундавалі драўляны касцёл святога Антонія Падуанскага. Могілкі, відаць, з'явіліся тут не пазней за гэты час. Храм дзейнічаў да канца 30-х гадоў ХХ ст. За савецкім часам яго разабралі і з бярвенняў пачалі будаваць лазню ў Суціне. Але так і ня скончылі, бо пачалася вайна.
У 2007 годзе на могілках збудавалі альтанку-павець і зарэгістравалі парафію і часам ладзяць набажэнствы. Напрыклад 13 чэрвеня - дзень памяці св. Антонія.
У тым годзе валанцёры добраўпарадкавалі старую частку могілак. Паднялі і пачысцілі помнікі. Зараз на іх добра чытаюцца шляхецкія прозвішчы. Напрыклад Скіндэр - колішнія гаспадары Мацеевічаў. На перадапошнім здымку можна бачыцьбеларускую мову трасянку, з выкарыстаннем расейскага алфавіту.
Недалёка ад вёскі Суцін (Пухавіцкі раён, былы Ігуменскі павет) ёсць мясціна з цікавай назвай - Серафімава гара, узвышша, што агінае рака Талька\Таль.
Яшчэ ў далёкім 1762 г. тагачасныя ўладары маёнтка Мацеевічы, што зусім недалёка, Казімір і Бенядзікта Янішэўскія фундавалі драўляны касцёл святога Антонія Падуанскага. Могілкі, відаць, з'явіліся тут не пазней за гэты час. Храм дзейнічаў да канца 30-х гадоў ХХ ст. За савецкім часам яго разабралі і з бярвенняў пачалі будаваць лазню ў Суціне. Але так і ня скончылі, бо пачалася вайна.
У 2007 годзе на могілках збудавалі альтанку-павець і зарэгістравалі парафію і часам ладзяць набажэнствы. Напрыклад 13 чэрвеня - дзень памяці св. Антонія.
У тым годзе валанцёры добраўпарадкавалі старую частку могілак. Паднялі і пачысцілі помнікі. Зараз на іх добра чытаюцца шляхецкія прозвішчы. Напрыклад Скіндэр - колішнія гаспадары Мацеевічаў. На перадапошнім здымку можна бачыць
1❤40👍11👏2🙏1
sacral_BY
#суцін #sacral_catholic #sacral_graveyard Недалёка ад вёскі Суцін (Пухавіцкі раён, былы Ігуменскі павет) ёсць мясціна з цікавай назвай - Серафімава гара, узвышша, што агінае рака Талька\Таль. Яшчэ ў далёкім 1762 г. тагачасныя ўладары маёнтка Мацеевічы, што…
#талька #sacral_urban
Шлях да могілак ля Суціна праходзіў праз Тальку - мясціна, якую наведваў шмат разоў і, верагодна, яшчэ давядзецца. Аднак толькі нядаўна, едучы на цягніку ў гомельскім накірунку, заўважыў у кустах ля моста праз Таль на ўскрайку вёскі будыначак быццам варты ўвагі.
І сапраўды. Нават два цагляных службовых будынкі чыгуначнікаў з часоў узнікнення Лібава-Роменскай чыгункі ў другой палове ХІХ стагоддзя. Выглядае, быццам зараз гэта жылы дамок (ці службовы з пабытовымі зручнасцямі). Бонусам назіраем круглы падмурак. Напэўна, быў рэзервуар вады для паравозаў.
Нават даўно звыклыя мясціны часам дораць прыемныя адкрыцці.

1❤45👍10🔥3👏2