sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#харомцы #sacral_orthodox #sacral_graveyard Занесла амаль цудоўным чынам у Акцябрскі раён. Трапіў у вёску Харомцы, з якой пакажу вам старую частку могілак. Пахаванні каталіцкія, бо былыя гаспадары і тыя, хто мог дазволіць сабе сур'ёзныя каменныя помнікі былі…
#акцябрскі #sacral_urban
Сумная гісторыя пошукаў могілкавай брамы ці рудабельскія замалёўкі.

Вось, уласна, раённы цэнтр - пасёлак Акцябрскі (так, па-беларуску менавіта так і завецца). Ёсць тут музей гісторыі і культуры. Былі падазроны, што браму тую сюды і адвезлі. Вось толькі шкада, вялікія выходныя і ўстанова не працуе. Хаця здавалася б, калі яшчэ наведваць натоўпам турыстаў мясцовыя культурныя цэнтры?? Пазней адшукаў сайт і сацсеткі музея і не знайшоў намёкаў на браму.
Дзе ж ты схавалася…
Сам будынак з пэўнага ракурсу мне вельмі нагадаў нейкую кірху з Кёнігзбершчыны.

Дарэчы, пасёлак з’явіўся зусім нядаўна - 1954 год. У ім аб’ядналі вёскі Рудня, Карпілаўка ды Рудабелка. Але ж кажучы пра гісторыю Акцябрскага, звычайна, маюць на ўвазе апошнюю. Ну, лічу, што гэта прыгожа: рыжая вавёрка, рудая белка. Паводле Івана Яшкіна, белка - нядрыгвістае балота. А руда - гэта руда🤷🏻‍♂️ Разумееце, чым жыхары тут маглі займацца некалі даўно. Першая пісьмовая згадка, дарэчы, XV ст.
А яшчэ менавіта ў гонар Рудабелкі называлі партызанскую зону, што існавала тут цягам 1918-20 гг.

З адметнасцяў тут ёсць заапарк. Але эстэтыка недафінансавання ўражанні псуе. Галоўным чынам умовамі для пэўных жывёлаў. Драпежнікаў, напрыклад, якім бы бегаць па прасторных пляцоўках, а не пакутаваць ад спёкі ў цесных вальерах. Занясе калі лёс туды, бярыце моркву з капустай - будзеце частаваць аленяў, нутрый і іншых натуральных веганаў.
6❤24🤝8👍5🔥3❤‍🔥1
❤33👍2😱2
#sacral_track
У 2018-м годзе, які падаецца зараз ужо даволі далёкім, зладзіў вандроўку ў Жамыслаўль. Пагуляў па ранішняй Лідзе, па маёнтку ды паехаў дамоў. Зараз у сядзібы новы ўладальнік, там адбываецца новы будаўнічы варушняк, а яшчэ можна атрымаць пэўную экскурсію.
Таму вырашыў паўтарыць той легендарны выезд, дадаўшы пару кропак, якія праехаў мінулы раз.
Пачатак, як і раней: начны цягнік, а 3-й ночы ў Лідзе. Ёсць ажно 4 гадзіны падзівіцца на замак, могілкі і іншыя лідскія цікавосткі.
7:25 - аўтобус да Жамыслаўля. Гэтым разам на аўтавакзале просяць паказаць наяўнасць пашпарту (еду ў памежную зону). Але адрозна мінулага разу, памежнік у Суботніках, што заглянуў ў салон аўтобуса, паперы не правяраў.
Справа зроблена. Паглядзеў, што жадаў, сфоткаў. Час вяртацца. На шляху шмат цікавых месцаў, але паспрабую трапіць у Суботнікі з Ліпнішкамі. Сёння аўтобусаў з Жамыслаўля больш ня будзе, таму варыянт адзін: аўтаспын.
Між Суботнікамі і Ліпнішкамі доўга ня шчасціла. 16 км, з якіх каля траціны пратупаў пешшу.
З Ліпнішак аўтобус да Іўя, а далей цывілізацыя - дадатак Атлас, маршрутка да Менску.
Ах, якая рэкламная інтэграцыя прападае! Як у модных блогераў з іхнымі авіясэйлсамі. Але мне ніхто не плаціў🥲

Дарэчы, маршрут магчыма было спрасціць. Бо, як аказалася, тая маршрутка на Менск ехала з Воранава праз Ліпнішкі. Быў бы дома на гадзінку раней. Але нічога, пачаставаўся ў Іўі шарыкамі марозіва за 1,5 рублі ля аўтавакзалу.
Карацей, будзе кантэнт👌
1❤53👍14👏2
#менск #sacral_orthodox
Пакуль вернемся ў сталіцу. Чарговы прыклад, як бывае, калі асабліва не звяртаеш увагі на тое, што часта пад самым носам.
Літаральна нядаўна зайшоў нармалёва паразглядаць, што там у Петрапаўлаўскай царкве на Нямізе. А паглядзець ёсць што. Па-першае, гэта не толькі самы старажытны захаваны ў горадзе храм, але самы стары будынак Менску - пачатак XVII ст. Па-другое, цікавыя роспісы, якіх тут слаёў 5, што назбіраліся цягам доўгай гісторыі. Верагодна, лепш за ўсё бачна роспісы ХІХ ст.
Ну і яшчэ з сакрэтаў, якія, магчыма, ведалі ўсе, акрамя мяне: нягледзячы на тое, што гэта барочная базіліка, храм не будаваўся як уніяцкі ці каталіцкі. Праваслаўны адразу. І гэта ў часы Берасцейскай уніі, калі праваслаўе было пад забаронай. На паперы. А ў жыцці ўсё складаней: праваслаўныя Менска сабраліся ў братэрства Яна Хрысціцеля, пачалі будаваць храм, а з ім яшчэ і манастыр. Сярод фундатараў былі нават кальвіністы. Што ня зробіш, каб лацінам падсерці?
А вы наведвалі той храм? Разглядалі фрэскі?
1❤54👍8🔥2🤔1🤨1👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шыкоўныя індустрыяльныя краявіды адкрывае самы доўгі пешаходны мост у Беларусі. Не пытайце, колькі ён там метраў. Лепш адгадайце, дзе ён?
🔥23❤3