sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#менск #sacral_orthodox
Пакуль вернемся ў сталіцу. Чарговы прыклад, як бывае, калі асабліва не звяртаеш увагі на тое, што часта пад самым носам.
Літаральна нядаўна зайшоў нармалёва паразглядаць, што там у Петрапаўлаўскай царкве на Нямізе. А паглядзець ёсць што. Па-першае, гэта не толькі самы старажытны захаваны ў горадзе храм, але самы стары будынак Менску - пачатак XVII ст. Па-другое, цікавыя роспісы, якіх тут слаёў 5, што назбіраліся цягам доўгай гісторыі. Верагодна, лепш за ўсё бачна роспісы ХІХ ст.
Ну і яшчэ з сакрэтаў, якія, магчыма, ведалі ўсе, акрамя мяне: нягледзячы на тое, што гэта барочная базіліка, храм не будаваўся як уніяцкі ці каталіцкі. Праваслаўны адразу. І гэта ў часы Берасцейскай уніі, калі праваслаўе было пад забаронай. На паперы. А ў жыцці ўсё складаней: праваслаўныя Менска сабраліся ў братэрства Яна Хрысціцеля, пачалі будаваць храм, а з ім яшчэ і манастыр. Сярод фундатараў былі нават кальвіністы. Што ня зробіш, каб лацінам падсерці?
А вы наведвалі той храм? Разглядалі фрэскі?
1❤54👍8🔥2🤔1🤨1👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шыкоўныя індустрыяльныя краявіды адкрывае самы доўгі пешаходны мост у Беларусі. Не пытайце, колькі ён там метраў. Лепш адгадайце, дзе ён?
🔥23❤3
❤32🔥8👏4👍2
Вельмі хутка ў мяне скончыцца водпуск. Звычайна час у гэтую пару бяжыць вельмі хутка, але тут здарыўся цуд і ёсць адчуванне, што так гэтае ўсё расцягнулася, нягледзячы на пэўную прадуктыўнасць. Нават зараз рыхтуюся да фінальнай вандровачкі.
І вось вырашыў нагадаць шаноўным чытачам пра існаванне каналу ды распавесці пра свежы сплаў.
Ужо ня першы год праходжу раку Свіслач пэўнымі кавалкамі: Менск-Дукора, Дукора-Пухавічы, Пухавічы-Вяззе. Гэтым разам фінальны бос, апошні рывок да вусця Свіслачы - рака Бярэзіна.
Гэтым разам удвох з сябрам. Завербаваў у секту аматараў пакрафтынгу.
Цягніком даехалі да Асіповічаў, раніцай з вакзалу ёсць аўтобус да вёскі Каменічы, але нам трэба праехаць да прыпынку ГЭС каля Вяззя. Там, уласна, ёсць ГЭС і мост, каля якога зручна саскочыць у ваду. Далей каля 42 км маляўнічай беларускай "Амазоніі" з прыгожымі самотнымі дубамі па берагах, качкамі, бакланамі, чаплямі, а часам і іншымі драпежнымі птушкамі. Спыняліся, каб заночыць у намёце, але пры вялікім жаданні, маглі б скончыць у той жа дзень (гадзінкі за 3 прайшлі б апошнія 8-10 км).
Скончылі водны маршрут ля вёскі Вуглата. Выйшлі раней, бо не былі ўпэўненымі, што ў Ялізава, дзе будзе цягнік на Асіповічы, будзе зручнае месца. Як высветлілі пазней, было, зручны пляжык. Ну нічога, можна і пару км да чыгункі прайсці, бо часу было з запасам.
У вусця Свіслачы ёсць аднайменная вёска, пра якую ўжо быў допіс (праплываў яе раней па Бярэзіне). Завітаў туды гэтым разам і будуць допісы яшчэ.
Спадзяюся, хутка пабачымся, хлопчыкі ды дзяўчаты. Пряцяг будзе😉
#waldmachtfrei #sacral_track
1👍549⚡4❤4❤‍🔥2