sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#ліда #sacral_graveyard #sacral_catholic Вяртаючыся праз шмат гадоў на лідскія могілкі, думаў, што зараз упэўнена і асэнсавана, як дасведчаны татафіл, знайду шмат новага і разнастайнага. Пачакайце... але ж на здымкаў сапраўды ўсё даволі разнастайна. Ну так…
А зараз трошкі лічбачак, каб усё сур'ёзна было. Могілкі тут з'явіліся ў канцы XVIII ст. па загадзе новых губернскіх уладаў (прывет, падзелы Рэчы Паспалітай) на месцы былога засценка Кузьмішкі, якім валодаў род Вісмантаў. Пэўны час могілкі ня мелі акрэсленай мяжы, дзякуючы чаму на іх маглі пасвіцца хатнія жывёлкі. Толькі каля 1900 г. з'явілася мураваная агароджа.
У капліцы св. Барбары лёс таксама няпросты. Вось гэтую цагляную пачалі будаваць у 1930-м. Доўга і марудна, толькі ў 1937-м накрылі дахам, але працы не былі скончаны і да пачатку вайны ў 39-м. Па-сапраўднаму яе дабудавалі толькі ў пачатку 00-х. А першая капліца, драўляная, з'явілася яшчэ ў пачатку ХІХ ст., у першай палове якога ў горадзе зачынілі кармеліцкі кляштар, касцёл ордэна піяраў пацярпеў ад вялікага пажару, а фарны касцёл быў зачынены на рамонт (колькі супадзенняў). Засталося толькі адно месца для правядзення імшы - гэтая самая капліца. Дарэчы, выгляд яе захаваўся на малюнку 1917 г. нямецкага жаўнера і старых здымках.
1❤36🙏7👍6👏1
#ліда #sacral_fortificatio
Калі ўжо гаворка ідзе пра Ліду, то як не абысці галоўную славутасць горада - лідскі піўзавод замак!
Усё ж, нягледзячы на простыя формы, пабудова ўражвае. Асабліва а 4 раніцы, пад самымі сценамі.
1❤74👍7👏3😇1
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Назва вёскі паходзіць ад роду Жэмлаў, а да канца XVII ст. называлася Пятроўшчына. Але нас больш цікавяць часы, калі тут уладарылі прадстаўнікі роду Умястоўскіх, бо менавіта пры іх тут з'явіўся шыкоўны палацавы комплекс. Маёнтак набыў у 1807 годзе Якуб Умястоўскі, яго сын Казімір пабудаваў флігелі і іншыя гаспадарчыя будынкі. А сам палац скончылі будаваць пры яго жонцы Юзэфе ў 1877 годзе ўжо пасля смерці Казіміра.
У такім дрэнным стане будынак апынуўся зусім нядаўна і вельмі хутка, бо яшчэ ў пачатку 00-х выкарыстоўваўся людзьмі. Пэўны час стаяў занядбаны, але зараз тут адбываюцца пэўныя працы па расчыстцы і рамонце. За 10 рублёў можна атрымаць экскурсію (наведванне тэрыторыі - 5 р) і паразглядаць вантробы былой шляхецкай рэзідэнцыі і нават набыць пэўны мерч. Але трэба дамовіцца, патэліўшы наглядчыку (у каментарах пакіну нумар). А паглядзець там ёсць што, таму яшчэ запілую парачку допісаў па тэме, таму працяг будзе.

А яшчэ памятаем, што зусім побач мяжа з іншай дзяржавай, таму, плануючы візіт, абавязкова бярэм пашпарт! Памежнікі (і нават касіры на аўтавакзале) будуць правяраць.
1❤40👍13😢1
sacral_BY
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium Назва вёскі паходзіць ад роду Жэмлаў, а да канца XVII ст. называлася Пятроўшчына. Але нас больш цікавяць часы, калі тут уладарылі прадстаўнікі роду Умястоўскіх, бо менавіта пры іх тут з'явіўся шыкоўны палацавы комплекс.…
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Яскравая адметнасць палацу Умястоўскіх - захаваная кафля, аўтэнтычная і разнастайная.
Выраблена яна была фабрыкай Villeroy & Boch, якая была заснаваная ў XVIII ст. у герцагстве Латарынгія, а ў нашыя часы з'яўляецца транснацыянальнай кампаніяй з цэнтрам у мястэчку Метлах, былая Свяшчэнная Рымская імперыя, а зараз Ня-меч-чына [папраўляе капялюш].
Ня так шмат аўтэнтычнага засталося ў палацы. Вось кафля, відаць, таму, што яе цяжка збіць з падлогі не зламаўшы. Шматлікім элементам дэкору пашчасціла куды менш, але і з іншага хараства тое-сёе засталося. Таму працяг будзе.
1🔥58❤13👍9💔2❤‍🔥1😢1💯1