sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#жамыслаўль #гара_цэгла #sacral_dominium
Паглядзіце яшчэ трошкі вантробаў занядбанай сядзібы. І вось вам агульна вядомы ў вузкіх колах факт: палац пабудаваны па ўзору рэзідэнцыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага "Лазенкі" XVIII cт. у Варшаве.
У галаву прыходзіць думка, якую сустракаў на абшарах сеціва, калі людзі наракалі на выкарыстанне выразаў кшталту "беларускія Мальдывы, Афіны, Версаль" і інш. Тыпу што гэта за знявага ўсяго нашага і параўнанне з замежнымі вядомымі рэчамі?
Ну, асабіста я ў гэтым нічога дрэннага ня бачу, як і гаспадары Жамыслаўля, калі вырашылі займець палац, як у караля ў гэтых ягоных Варшавах. Тым больш, класічны стыль прыйшоў з Францыі, але ён адсылае нас да часоў старажытнай Грэцыі. Мікалай Крыштаф Радзівіл назваў паляўнічую рэзідэнцыю каля Нясвіжа Альбай, па аналогіі з італьянскай Альба-Лонгай каля Рыму. Ну што за грэблівасць да родных пушчаў? Карацей, калі пашукаць, такіх запазычанняў можна знайсці шмат, улічваючы, што рознымі іншаземнымі канцэпцыямі карысталіся пастаянна.
А што вы думаеце пра такія параўнанні?
1👍40🔥14❤5👏2
#суботнікі #sacral_catholic
Суботнікі - брама ў іншы свет. Месца, дзе яшчэ не сканчаецца краіна, але без пашпарту далей ужо нельга. А яшчэ тут ёсць брама ў свет, дзе ратуюцца душы, адзін са шматлікіх (а ў дадзеным выпадку яшчэ і прыгожых) дамоў боскіх. Шкада толькі, што ўваход у той цудны свет адчынены не заўсёды.
Па дарозе ў Жамыслаўль убачыў адкрытыя дзверы касцёла св. Уладзіслава. Якая спакуса выйсці з аўтобуса тутака, пакуль ёсць магчымасць. Але не, потым, захоўваю паслядоўнасць.
Першы касцёл (драўляны, канешне) тут быў фундаваны яшчэ ў далёкім 1423 годзе першым віленскім ваяводам Войцэхам Манівідам. А месца тады яшчэ звалася ў ягоны гонар Геранёны Манівідавы. Адчуйце старажытнасць: гаворка пра першага прадстаўніка дзяржаўнай пасады. Даволі старажытная каталіцкая парафія для ВКЛ, хаця ня вельмі ўражвае па еўрапейскіх мерках.
Пазней драўляны касцёл аднаўлялі і перабудоўвалі вялікі князь Жыгімонт Стары, канцлер Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (верагодна), Юры Абрамовіч. І ўсё гэта архітэктурнае хараство было з экалагічнага, але недаўгавечнага дрэва. А вось неагатычная прыгажосць - гэта, так бы мовіць, падарунак сям'і Умястоўскіх. Тых самых, што стваралі ўзорны маёнтак у Жамыслаўлі.
Дарэчы, на адваротным шляху храм быў ужо зачынены🙄
Але... працяг яшчэ будзе. [інтрыгаа!]
1🔥30❤10👍53👏2