sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#суботнікі #sacral_catholic
Суботнікі - брама ў іншы свет. Месца, дзе яшчэ не сканчаецца краіна, але без пашпарту далей ужо нельга. А яшчэ тут ёсць брама ў свет, дзе ратуюцца душы, адзін са шматлікіх (а ў дадзеным выпадку яшчэ і прыгожых) дамоў боскіх. Шкада толькі, што ўваход у той цудны свет адчынены не заўсёды.
Па дарозе ў Жамыслаўль убачыў адкрытыя дзверы касцёла св. Уладзіслава. Якая спакуса выйсці з аўтобуса тутака, пакуль ёсць магчымасць. Але не, потым, захоўваю паслядоўнасць.
Першы касцёл (драўляны, канешне) тут быў фундаваны яшчэ ў далёкім 1423 годзе першым віленскім ваяводам Войцэхам Манівідам. А месца тады яшчэ звалася ў ягоны гонар Геранёны Манівідавы. Адчуйце старажытнасць: гаворка пра першага прадстаўніка дзяржаўнай пасады. Даволі старажытная каталіцкая парафія для ВКЛ, хаця ня вельмі ўражвае па еўрапейскіх мерках.
Пазней драўляны касцёл аднаўлялі і перабудоўвалі вялікі князь Жыгімонт Стары, канцлер Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (верагодна), Юры Абрамовіч. І ўсё гэта архітэктурнае хараство было з экалагічнага, але недаўгавечнага дрэва. А вось неагатычная прыгажосць - гэта, так бы мовіць, падарунак сям'і Умястоўскіх. Тых самых, што стваралі ўзорны маёнтак у Жамыслаўлі.
Дарэчы, на адваротным шляху храм быў ужо зачынены🙄
Але... працяг яшчэ будзе. [інтрыгаа!]
1🔥30❤10👍53👏2
sacral_BY
#суботнікі #sacral_catholic Суботнікі - брама ў іншы свет. Месца, дзе яшчэ не сканчаецца краіна, але без пашпарту далей ужо нельга. А яшчэ тут ёсць брама ў свет, дзе ратуюцца душы, адзін са шматлікіх (а ў дадзеным выпадку яшчэ і прыгожых) дамоў боскіх. Шкада…
#суботнікі #sacral_graveyard
Ну, калі касцёл зачынены, то чаму б не прагуляцца на мясцовыя могілкі. У такім мясцінах ды з такім храмам яны могуць быць цікавымі. Але неяк не склалася. Асабліва няма на што глядзець. Хаця і знайшліся грыбочкі.
"Дык навошта гэта посціць, увогуле?" - спытае збянтэжаны чытач. І сам гэтак жа падумаў спачатку. Але хай гэты допіс дапаможа ў, з дазволу сказаць, сюжэтнай паслядоўнасці таго дню. Таму працяг будзе.
1❤29❤‍🔥6👍5🙏1
#суботнікі #sacral_catholic
Пасля могілак прыйшоў час пакідаць вёску. Дзеля гэтага трэба вярнуцца трошкі назад, каб збочыць на дарогу ў бок Ліпнішак. І вось цуд: ля касцёлу спыніўся турыстычны аўтобус і дзверы святыні гасцінна адчыніліся.
Вось так, дзеля гэтага быў увесь саспенс... Але ў той момант атрымаўся сапраўдны падарунак лёсу. Я яшчэ ня ведаю, што мяне чакае сур'ёзнае выпрабаванне суворым беларускім аўтаспынам, калі траціну шляху паспяваееш прайсці пешшу. А насустрач нясецца вясельны картэж, з якога ў цябе ляцяць цукеркі (тут можна прыгадаць якіясь біблейскія адсылкі). Але гэта ўсё будзе потым, а пакуль...
Як ужо згадана вышэй, неагатычны касцёл быў пабудаваны ў пачатку 1900-х гадоў на сродкі Уладзіслава і Яніны Умястоўскіх. Але асвяцілі яго толькі ў 1928 годзе ў гонар св. Уладзіслава (Вугорскага караля з ХІ ст.). У крыпце храма зладзілі сямейную пахавальню, куды перанеслі парэшткі Умястоўскіх і Дунін-Раецкіх з папярэдняга касцёла. Сама крыпта зачынена, але ў яе можна зазірнуць праз вакенцы на вуліцы. Шмат памятных плітаў можна бачыць на сценах храма. Кажуць, што арган на хорах захаваўся з часоў папярэдняга касцёла.
Паглядзелі, хадзем далей.
❤3110👍7👏1🙏1