sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#гомель #sacral_urban Кожнаму гораду свой "чырвоны дворык" (чаму двукоссе? Ён жа літаральна чырвоны🤔)! Згодныя? У працяг тэмы цаглянага стылю.
Хопіць сядзець у душным Гомеле. Час шураваць у душную Хойнікаўшчыну (лета ж і спёка былі).
Усяго 1,5 гадзіны на маршрутцы і вось яны - паўднёвыя абшары. Ужо хутка падрыхтую пачастункі з некалькіх прыгожых мясцін.
1❤45👍18👏2
sacral_BY
Хопіць сядзець у душным Гомеле. Час шураваць у душную Хойнікаўшчыну (лета ж і спёка былі). Усяго 1,5 гадзіны на маршрутцы і вось яны - паўднёвыя абшары. Ужо хутка падрыхтую пачастункі з некалькіх прыгожых мясцін.
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_brovar
Вёска Барысаўшчына - адна з тых мясцінаў, куды жадалася трапіць ужо даволі даўно. Лагістыка тут ня самая зручная, таму вось толькі-толькі. А ўсё дзеля чаго? Канешне ж дзеля руін былога маёнтка, які належаў з пачатку ХІХ ст. роду Ястржэмбскіх (ці больш усходне-славянскі варыянт - Эстрэмскія). А ў канцы ХІХ ст. тут з'явіўся прыгожы цагляны комплекс гаспадарчага двара ў эклектычных формах. І тут адразу кідаецца ў вочы будынак былога бровара - галоўная разынка маёнтка, што так нагадвае вежу старажытнага замка. Данжон - ні дадаць, ні адабраць!Сёння з яго і пачнем агляд. Ім бы можна было б і скончыць, бо на што тут пасля такога яшчэ глядзець? Але працяг будзе.

Цікава, чым пабелена цэгла, і наколькі даўно, што атрымаўся такі па-свойму экзатычны і шляхетны колер?

Стан будынку аварыйны, таму на тэрыторыі варта быць вельмі асцярожным.
1💔42👍14👏11❤‍🔥4❤2🤷‍♂1
sacral_BY
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_brovar Вёска Барысаўшчына - адна з тых мясцінаў, куды жадалася трапіць ужо даволі даўно. Лагістыка тут ня самая зручная, таму вось толькі-толькі. А ўсё дзеля чаго? Канешне ж дзеля руін былога маёнтка, які…
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium
Працягваем разглядаць гаспадарчы двор былога маёнтка.
Як туды трапіць? Ну-у, гэтым разам у мяне атрымалася ўсё проста і нават па-чыцерску: прыехаўшы ў Хойнікі на маршрутцы, ужо чакалі добрыя людзі, што пасадзілі ў таксі ды завезлі ў лес вёску. Ужо і кошт ня ўспомню, але ехаць туды 15 км. Ня тое, каб і надта далёка.
На здымках рэшты гаспадарчых і жылых будынкаў, цагляная агароджа, гэта недзе канец ХІХ ст. Акрамя вышэй згаданай вінакурні, з адметнага існаваў паравы млын. Не захаваўся мураваны палац. Але дайшоў малюнак мастака Ігнацыя Урублеўскага 1891 года.
Яшчэ з адметнасцяў - парк, закладзены недзе ў той жа час. Займаў тэрыторыю ў 8 га, меў сур'ёзную водную сістэму з сажалкай ды сеткай каналаў. Але галоўнае - больш за 300 відаў раслін-экзотаў ад кветак да дрэваў. Большасць з іх не перажылі Другую сусветную вайну. Зараз гэты парк, так бы мовіць, на "самавыгуле". Але пасля майго візіту траплялася навіна, што на тэрыторыі пакасілі ды павісякалі зараснікі.
1❤42👍10💔7