sacral_BY
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_brovar Вёска Барысаўшчына - адна з тых мясцінаў, куды жадалася трапіць ужо даволі даўно. Лагістыка тут ня самая зручная, таму вось толькі-толькі. А ўсё дзеля чаго? Канешне ж дзеля руін былога маёнтка, які…
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium
Працягваем разглядаць гаспадарчы двор былога маёнтка.
Як туды трапіць? Ну-у, гэтым разам у мяне атрымалася ўсё проста і нават па-чыцерску: прыехаўшы ў Хойнікі на маршрутцы, ужо чакалі добрыя людзі, што пасадзілі ў таксі ды завезлі ўлес вёску. Ужо і кошт ня ўспомню, але ехаць туды 15 км. Ня тое, каб і надта далёка.
На здымках рэшты гаспадарчых і жылых будынкаў, цагляная агароджа, гэта недзе канец ХІХ ст. Акрамя вышэй згаданай вінакурні, з адметнага існаваў паравы млын. Не захаваўся мураваны палац. Але дайшоў малюнак мастака Ігнацыя Урублеўскага 1891 года.
Яшчэ з адметнасцяў - парк, закладзены недзе ў той жа час. Займаў тэрыторыю ў 8 га, меў сур'ёзную водную сістэму з сажалкай ды сеткай каналаў. Але галоўнае - больш за 300 відаў раслін-экзотаў ад кветак да дрэваў. Большасць з іх не перажылі Другую сусветную вайну. Зараз гэты парк, так бы мовіць, на "самавыгуле". Але пасля майго візіту траплялася навіна, што на тэрыторыі пакасілі ды павісякалі зараснікі.
Працягваем разглядаць гаспадарчы двор былога маёнтка.
Як туды трапіць? Ну-у, гэтым разам у мяне атрымалася ўсё проста і нават па-чыцерску: прыехаўшы ў Хойнікі на маршрутцы, ужо чакалі добрыя людзі, што пасадзілі ў таксі ды завезлі ў
На здымках рэшты гаспадарчых і жылых будынкаў, цагляная агароджа, гэта недзе канец ХІХ ст. Акрамя вышэй згаданай вінакурні, з адметнага існаваў паравы млын. Не захаваўся мураваны палац. Але дайшоў малюнак мастака Ігнацыя Урублеўскага 1891 года.
Яшчэ з адметнасцяў - парк, закладзены недзе ў той жа час. Займаў тэрыторыю ў 8 га, меў сур'ёзную водную сістэму з сажалкай ды сеткай каналаў. Але галоўнае - больш за 300 відаў раслін-экзотаў ад кветак да дрэваў. Большасць з іх не перажылі Другую сусветную вайну. Зараз гэты парк, так бы мовіць, на "самавыгуле". Але пасля майго візіту траплялася навіна, што на тэрыторыі пакасілі ды павісякалі зараснікі.
1❤42👍10💔7
Пакуль вярну вас у сучаснасць. Меланхалічную, але стракатую пару.
Зноў пацягнула ў знаёмыя менска-магілёўскія мясціны, якія, між тым, вывучаць ды вывучаць. Ёсць рэчы, якіх лепш пазбягаць, але хацелася, як пару гадоў назад, пабачыць лася ці яшчэ якую жывёліну (🤞толькі не дзікі, толькі не дзікі🤞) з бяспечнай адлегласці. Але акрамя птушачак і адной вавёркі, нічога. Толькі шмат-шмат слядоў дзікоў, касуляў, ласёў. А яшчэ бабрыныя плаціны. Ажно 4 на невялічкім кавалку лясной рачулкі.
Цудоўная пара для лясных шпацыраў (асабліва тая яе частка, калі не ідзе дождж)! Галоўнае цёпла апранацца і захоўваць ногі сухімі👌
#waldmachtfrei
ps: можна дадаць з плюсаў адсутнасць камароў, але вось ласіныя вошы ўсё ніяк не заснуць...

1❤🔥42❤13👍11🤝4👏1💯1