Як у такую малапрыемную пару не наведаць лес? Ня толькі каб закідваць галаву да хваёвых верхавінаў, але і паглядзець пад ногі, дзе хаваецца чароўны сьвет імхоў, грыбочкаў ды лішайнікаў.
Добрага ранку і з пятніцай, спадарства!🌲
#waldmachtfrei

1❤60👍16❤🔥3👌2⚡1👏1
sacral_BY
#гомель #sacral_urban ☝️Памятаеце допіс з гамялёўскім пешаходным мостам у далёкім ліпені? Гэта, ведаеце, усё нездарма. Гэта, як у таго Чэхава стрэльба! Дарэчы, а ці ёсць нейкія выразы, сінанімічныя "чэхаўскай стрэльбе"? Я вось ня чуў. Таму прапаную ўвесці…
#гомель #sacral_urban
Вяртаемся ў Гомель, працягваемпадглядаць у вокны разглядаць дзіўныя ліштвы гарадскіх закуткоў.
Вяртаемся ў Гомель, працягваем
1❤57👍9❤🔥6☃1🤪1
sacral_BY
Photo
#гомель #sacral_orthodox
Гомельскі допіс з добрушскімі флэшбэкамі.
У 1870-я гады Фёдар Паскевіч вымаў грошы з кішэняў ня толькі на камерцыйныя праекты кшталту папяровай фабрыкі ў Добрушы, але і думаў пра бясконца-вечнае. Таму дасталося грошай архітэктарам і будаўнікам, якія у паскевічскім маёнтку ў Гомлі, побач з царквою, ў 1889 годзе збудавалі капліцу ў псеўдарускім стылі. Ды ня проста капліцу, а яшчэ і з пахавальняй пад зямлёю, дзе руплівы гаспадар перапахаваў сваіх продкаў – бацьку і маці, дзеда і бабулю. А ў 1903 годзе і сам спусціўся туды назаўсёды.
У наш час можна ўласна наведаць гэтае сямейства. Як бачыце, уваход у сутарэнні знаходзіцца асобна, побач с капліцай. На сайце музею пішуць, што патрэбны папярэдні запіс. Але я туды трапіў без усякіх гэтых, заплаціўшы жанчыне, што адмыслова там сядзела, 4 рублі.

1❤45👍7🤷♂2💩1🥴1