#гомель #sacral_graveyard #sacral_orthodox
Некалі даўно маё стаўленне да Гомеля было даволі прахалодным. Ну што за горад без барочных ці неагатычных храмаў? Дзе замак ці якія рэшты ад яго? Несур'ёзна неяк. Пазней адносіны змяніліся, зараз гляджу зусім па-іншаму. І колькасць допісаў адсюль як бы намякае.
Яшчэ адзін з пунктаў прэтэнзіяў: адсутнасць старых могілак. Але і тут заўвага недарэчная. Трэба было трошкі пашукаць і калі ласка. Летась, напрыклад, былі могілкі першапачаткова габрэйскія, ня вельмі старыя, але па-свойму цікавыя ў раёне Прудок ды праваслаўныя ў Навабеліцы (ужо двое, нічога сабе!).
А сёлета выправіўся на пошукі ў стары раён Манастырок (з ім калісьці была Спасава Слабада). Кажуць, мясціны гэтыя яшчэ ў XVII ст. засялілі стараверы. Адпаведна і могілкі, якія яшчэ завуць Басавымі, стварылі прадстаўнікі гэтай асаблівай праваслаўнай плыні.
На месцы спачатку напаткала расчараванне: пустка сярод прыватнай забудовы. Але не, вось жа сляды былога некропаля. Некалькі сучасных крыжоў з напамінам аб былых пахаваннях ды два сурʼёзных помніка прадстаўнікоў мясцовага купецтва Савы ды Пелагеі Дрыбінцовых. Патомныя ганаровыя грамадзяне, як сведчаць надпісы. Верагодна, знікалі могілкі ў савецкія часы і частка іх аказалася забудавана прыватным жыллём.
Сустрэў версію, што помнік Савы Цімафеевіча самы вялікі на Гомельшчыне. Сурʼёзная заявачка, але ў Навабеліцы я бачыў даволі высокую калону. Ну, тут бяз сродкаў вымярэння не разбярэшся.
А каб пабачыць уласнымі вачыма, трэба адшукаць перасячэнне вуліц Таўстога ды Энгельса.

1🔥25 9👏3👍2🙏1💯1
#гомель #sacral_industrial
Калі доўга шпацырыць па горадзе, краявіды могуць змяніцца самым цікавым чынам. Калі вырас у мясцінах, дзе побач толькі Свіслач ці Пціч, на якіх нават маторку не сустракаў, рачны порт - гэта пэўная экзотыка.
Вартавы сабака, што раптоўна напужаў пад час сузірання ўсяго гэтага металалому, наштурхнуў на ўспаміны і роздумы.
Якія цудоўныя часы і магчымасці былі ў дзяцінстве для так званага прамысловага турызму. Формула "Вы куды, гэта сакрэтны аб'ект? Я да маці на працу" працавала. Зімой наўпрост хадзілі на тэрыторыю кацельні, дзе чыгуначны насып утвараў цудоўную доўгую горку. З'ехаў на дупе ўніз, падзівіўся, як з цыстэрнаў мазут зліваюць. Прыгажосць!
Ці ў вёсцы можна было схадзіць за газіроўкай з аўтамата на мясцовы заводзік (а што, там усе так рабілі) і пабачыць шайтан-машыны ў працы. Прыгода з асвяжальнай узнагародай.
Да чаго гэта я? Ды не да чаго. Дзіўныя часы былі...
Запрасіце хто на завод у госці. Працу не прапаноўваць. Але, калі праца лёгкая і грошай шмат даюць, то прапануйце.

1❤43❤🔥7👍7⚡3👏2💯2☃1🔥1
sacral_BY
#магілёў #гара_цэгла #sacral_catholic #sacral_graveyard Вось гэтая капліца асабліва цікавая і прыгожая, хоць і знаходзіцца ў сумным стане. Адметная яна сваёй старажытнаегіпецкай стылістыкай. Дах трымаецца на чатырох егіпецкіх калонах, а бэлькі антаблементу…
Віншую з пятніцай, хлопчыкі ды дзяўчаты!
Бяз лішніх разваг, раптоўная менская егіпетаўшчына.
Бачылі такое? Што гэта? Былое казіно ці сакрэтная пахавальня нейкага моднага шляхціца?
#менск #sacral_urban

1😁55🌚9❤7👍4🤷♂3🤪2🙈1
sacral_BY
Як у такую малапрыемную пару не наведаць лес? Ня толькі каб закідваць галаву да хваёвых верхавінаў, але і паглядзець пад ногі, дзе хаваецца чароўны сьвет імхоў, грыбочкаў ды лішайнікаў. Добрага ранку і з пятніцай, спадарства!🌲 #waldmachtfrei
Прайшла волкая змрочная восень, каляндар пачаў паказваць змрочную волкую зіму.
Нікуды апошнім часам не выязджаю, але ў вольны ад апрацоўцы знятага ў цёплую пару кантэнту час бадзяюся па лясох ды балотах. І вось вам чарговая порцыя #waldmachtfrei знятага на самай мяжы сезонаў: апошні дзень лістапада + першы дзень снежня.
Тут зусім нядаўна чытач спытаў пра значэнне тэгу waldmachtfrei, згадаўшы пра падазронае падабенства з сумным лозунгам з мінулага стагоддзя.
Сапраўды, тэг быў народжаны ў галаве, як трапная і пазнавальная калька выразу па-нямецку @rbe!† m@ch† fre! (праца вызваляе), дзе слова «праца» была заменена на «лес». Ёміста і эпатажна. А ідэя быццам на паверхні.
Але зараз, праз шмат гадоў выкарыстання, можна больш свядома памедытаваць над гэтым і накруціць сэнсаў. Вось зараз і займуся.
У сярэднявечча існаваў выраз «паветра горада робіць вольным» – беглы прыгонны селянін мог атрымаць волю, калі пражыве ў горадзе год і ня будзе злоўлены. Waldmachtfrei нагадвае, што сёння можна трошкі забыцца пра крэдытна-пабытовы прыгон, наведаўшы лес.
На мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў выраз трансфармаваўся ў знаёмы «праца робіць вольнай» і разумеўся літаральна: пільна працуй, каб было шчасце. Waldmachtfrei кажа: наведвай лес і будзе табе добра.
Ну а праз пару дзесяцігоддзяў выраз атрымаў зусім сумны сэнс. Асабіста ня ведаю, чым кіраваліся нацысты, пакідаючы гэты лозунг вязням лагераў. Ці то была праява найвышэйшага здзеку? Ці шчыры заклік да метафізічнай волі праз самаахвяраванне? [Абодва варыянты варта толькі асуджаць] Але і сёння Waldmachtfrei цынічна вызваляе асобу праз ахвяраванне камфортам. Сяброўствам з мокрым абуткам і кляшчамі. Нам усяго толькі застанецца разглядзець перавагі ад гэтай ахвяры і атрымаць вызваленне.
Надта пафасна? Што рабіць, меланхалічная пара і індустрыяльная музыка натхняюць. Далей вяртаемся ў больш прызямлённы рэжым.

1❤🔥30👍11❤5⚡4👏4☃1🙏1