sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
Photo
#мазыр #sacral_orthodox
Арыгінальнага кантэнту з сабору арханёла Міхаіла гэтым разам не прывёз. Амаль не здымаў, усё больш дабрашчасна сузіраў. А ўсё таму, што 5 гадоў назад паўсюль улез, паздымаў і вось зноў вынес нагадаць старым чытачам ды паказаць новым свае дасягненні ў камунікацыі з храмавымі бабулькамі. Што тады, што зараз атрымалася дамовіцца, каб пусцілі ў крыпту храма. Там мяркуецца папярэдні запіс для гэтай працэдуры, але вось трошкі ветлівай нахабнасці і двойчы поспех.

Першы допіс з крыпты. З трагедыяй і чэрапамі.
Другі допіс з крыпты. З цэглай і надмагіллямі.
1👍39❤6😁2
sacral_BY
Photo
#мазыр #sacral_catholic
Сёння працягну паказваць здымкі знаёмых мазырскіх мясцін палепшанай якасці. Самі разумееце, знаёміцца даводзілася пару смартфонаў назад. Часам аднаўляць трэба ня толькі тэхніку, але і кантэнт.
Дык вось, касцёл жаночага кляштару гасцінна адчыняе браму, ня гледзячы на рамонт.
1❤47👍11⚡3
❤27👍8😍5