sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#менск #sacral_graveyard #sacral_catholic Чароўныя Кальварыйскія могілкі. Ці наведвалі вы іх?
#менск #sacral_catholic #sacral_graveyard
Тэрміновае ўключэнне. У гонар Раства атрымалася нарэшце завітаць у касцёл Узвіжання Святога Крыжа.
Агулам, трэба часам вяртацца да каранёў. Зараз не ў сэнсе наведваць сваякоў-нябожчыкаў, а прыходзіць на месца, дзе нарадзілася прага да старажытных пахаванняў. Мяркую, шмат хто ладзіў шпацыры па сталічнай Кальварыі. І вельмі верагодна, знайшліся тыя, хто падумаў:
"Ваў, як цікава, а дзе яшчэ можна пабачыць такога прыгожага?"

Як казаў ніцшэанскі Заратустра:
"Наведнік Кальварыі - гэта канат, нацягнуты паміж звычайным мінаком і апантаным тафафілам*."

Ёсць тут такія? Прызнавайцеся!

*-Тафафілія (ст. гр. ταφή "пахаванне, хаўтуры", φιλíα "любоў, цяга") - прыхільнасць да могілак, надмагілляў, пахавальных рытуалаў.
❤50❤‍🔥6🔥4👍2👏2🙏1
sacral_BY
Photo
#свіслач #гара_цэгла #sacral_urban
Трэба ўжо пачынаць выходзіць з зімовых вакацыяў і працягваць пераварваць леташнія прыгоды.
Вяртаемся да вышэй згаданага сплаву, амаль апошняй кропкай якога была вёска Свіслач. І, як там жа вышэй згадвалася, атрымалася зладзіць кароткі шпацыр.
Вось сустракаем старую камяніцу 1911 г. пабудовы, што належала сям'і Яцко. Сустракаецца яшчэ пад назвай «дом Базыля» (то-бок, Васіля).
Сеціва кажа, той Васіль Яцко быў з сялянаў. Пагадзіцеся, вельмі-вельмі прыстойны дамок для чалавека такога паходжання. У тых жа інтэрнэтах падказваюць, што пабудавалі асабняк удзячныя за выхаванне дзеці, у якіх атрымалася пакінуць вёску і выбудаваць уласныя карʼеры.
Зараз будынак закінуты, але раней тут была крама. Яшчэ раней розныя ўстановы тыпу ваенкамату ці нямецкай камендатуры ў часы нямецкай акупацыі.
Што яшчэ, што яшчэ..? А, вось! Цэгла для будынку выраблена было ў Бабруйску на заводзе Гірша Розэнберга – цаглянага магната горада.
1❤42👍13👏4