sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#свіслач #гара_цэгла #sacral_urban
Ня ведаю, як зараз, але раней у сеціве была тэндэнцыя называць рэшткі сядзібнай пабудовы руінамі свіслацкага замку. Гледзячы на чужыя здымкі, падавалася гэта недарэчным. Ну які замак? Бачна ж, што свіран нейкі быў!
Але падышоўшы бліжэй, пачынаеш разумець тых людзей: паблізу разваліны выглядаюць сапраўды велічна. Таўшчыня сценаў на замак не цягне, але палацык мог бы атрымацца.
Звярніце ўвагу на стары малюнак пачатку ХХ ст. Ну чыста панарама Горадні XVII ст. з барочным замкам на гары. Перабольшваю, канешне, але ў сярэдзіне ХХ ст. нічога такога ўжо бачна не было.
Вось як успамінаў родныя мясціны Георгі Забаўскі 1930 году нараджэння:
«Была ў нас і габрэйская школа. Там, дзе зараз так званае "Гарадзішча Замак", было чатыры будынкі. У адным будынку, як цяпер памятаю, ганак высокі, драўляны, была і габрэйская, і польская, і руская школы. [...] Да вайны ў адным з будынкаў “замка” быў клуб. Будынкі стаялі карэ, падобна на крэпасць. Ужо пасля вайны нейкаму генералу ў Асіповічах спатрэбіліся камяні, і каб іх салдатам на поле не збіраць, гэтыя тры будынкі ўзарвалі. Каб узяць камяні на нейкае будаўніцтва. Здарылася гэта ў 50-я гады».


А замак тут сапраўды некалі быў, хоць і драўляны. Вунь, раней быў пра яго допіс.
1❤29😢14💔3👍2🤬1😭1
sacral_BY
#свіслач #гара_цэгла #sacral_urban Ня ведаю, як зараз, але раней у сеціве была тэндэнцыя называць рэшткі сядзібнай пабудовы руінамі свіслацкага замку. Гледзячы на чужыя здымкі, падавалася гэта недарэчным. Ну які замак? Бачна ж, што свіран нейкі быў! Але падышоўшы…
#ялізава #sacral_urban
Просценькія замалёўкі, дзе сканчаўся водны маршрут ля вёскі Вуглата і трэ было правесці апошні рывок пешшу да чыгункі ў Ялізава. Было б больш часу і сілаў, верагодна, гэты працоўны пасёлак меў бы шанец больш яскрава паказаць свой фота-патэнцыял... О, а вось і дызель!
🤝25❤22👍6⚡3👏1
Прапаную пачаць гэты панядзелак (якое пачаць? Палова дня ўжо прайшла)... працягнуць гэты дзень марозным чыгуначна-індустрыяльным краявідам. Ну хіба не прыгажосць?
#sacral_industrial
❤‍🔥33❤20😍8👍5⚡1👏1