#waldmachtfrei
Замалёўкі са свежага паходу. Акрамя флоры, у кадр траплялася і пэўная фаўна. Ці яе сляды. Дарэчы, хто пазнае звера па слядох на другім здымку? Быццам у ваўкоў такія. Але ж такая лапа вялізная! Мо проста сабака?
З улікам надвор'я, давялося апрабаваць тэнт з папярэдняга допісу. Тканіна дождж трымае, але шво ў сярэдзіне цячэ. Але гэта ня надта сапсавала знаходжанне пад ім.
А на апошнім здымку лясное возера Грымячае. Кажуць, гідронімы з "гучнымі" назвамі паходзяць з міфаў пра бога-грамавіка, што ўдарам маланкі вызваліў з зямлі ваду, схаваную змеем. А гэтай самай ноччу Пярун высек вельмі шмат маланак. Такая архаіка.

1❤48🔥14👍11👏1
Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, то завітвайце на канал SMOŬŽ. Аўтар каналу дзеліцца з сваёй аўдыторыяй як у фармаце відэа, так і ў фармаце тэкстаў вынікамі сваіх навуковых даследванняў, што датычаць сферы перасячэння відэагульняў і рэлігіі. Ну і канечне жа коцікамі, што ўпрыгожваюць яго мудрагелістыя публікацыі!
Таму, запрашаем вас да міфічных і поўных таямніцы прыгодаў у лічбе! Будзем пазнаваць іншыя вымярэнні разам!

🔥20🤔6
#гара_цэгла
«У вялікіх будоўлях шмат смутку. Хто іх распачынае, той памнажае пакуты»
Эклезіяст 1:18(вельмі вольны пераклад)
Нейкая несправядлівасць атрымалася праз тое, што даўно знята «кіно» па тэме, а фотачкі ўсё пыляцца на лічбавых паліцах. Тым больш, склад іх паспеў абнавіцца. Давайце яшчэ раз паглядзім на маўклівы, іржавы помнік Халоднай вайны.
Распавядаць, што гэта і дзе, напэўна, ня буду. Вельмі месца спецыфічнае ды небяспечнае. Можа вы і чыталі пра яго ў папулярных выданнях. Але вось пра што падумаў. Гэткім кананічным сьветам, прадстаўленым, як наступствы гэтай самай Халоднай вайны, з'яўляецца серыя гульняў Fallout і паказаны ён з боку ЗША і пра ЗША. На іншым баку ў нас знаёмыя і блізкія атмасфера ды краявіды постсавецкага Сталкеру. Але ж Сталкер – гэта не пра канец сьвету, гэта гісторыя лакальная. Ёсць «зона», там пасля катастрофы на ЧАЭС адбываюцца ўсе «цуды».
Пры тым які ёсць патэнцыял развіцця гульнявага постʼядзернага сусвету ў айчынным сэтынгу з гэтымі ідэямі падземных сховішчаў, рэтрафутурыстычнай тэхнікай. Выходзіць на паверхню камсамолец, а там яго чакаюць рэйдары-хакеісты з каманды «Метэор» ды хіпі з карыкатур «Кракадзілу». Асабліва пацешна фантазіраваць на тэму савецкага «Волт-боя», з улікам, што ёсць багаты пласт прапаганды грамадзянскай абароны. Як бы звалі галоўнага маскота? ДОСААФ-піонэр? (вой, ёсць жа Atomic Heart! Але ж гэта іншае😅 )
«Ападкі: Новы Шчучын». Эх, які патэнцыял! Пафантазуйце над гэтым.
А хутка нас чакае доўгі трып па могілках. Так бы мовіць, імчым да ўласцівага рэчышча.
«У вялікіх будоўлях шмат смутку. Хто іх распачынае, той памнажае пакуты»
Эклезіяст 1:18
Нейкая несправядлівасць атрымалася праз тое, што даўно знята «кіно» па тэме, а фотачкі ўсё пыляцца на лічбавых паліцах. Тым больш, склад іх паспеў абнавіцца. Давайце яшчэ раз паглядзім на маўклівы, іржавы помнік Халоднай вайны.
Распавядаць, што гэта і дзе, напэўна, ня буду. Вельмі месца спецыфічнае ды небяспечнае. Можа вы і чыталі пра яго ў папулярных выданнях. Але вось пра што падумаў. Гэткім кананічным сьветам, прадстаўленым, як наступствы гэтай самай Халоднай вайны, з'яўляецца серыя гульняў Fallout і паказаны ён з боку ЗША і пра ЗША. На іншым баку ў нас знаёмыя і блізкія атмасфера ды краявіды постсавецкага Сталкеру. Але ж Сталкер – гэта не пра канец сьвету, гэта гісторыя лакальная. Ёсць «зона», там пасля катастрофы на ЧАЭС адбываюцца ўсе «цуды».
Пры тым які ёсць патэнцыял развіцця гульнявага постʼядзернага сусвету ў айчынным сэтынгу з гэтымі ідэямі падземных сховішчаў, рэтрафутурыстычнай тэхнікай. Выходзіць на паверхню камсамолец, а там яго чакаюць рэйдары-хакеісты з каманды «Метэор» ды хіпі з карыкатур «Кракадзілу». Асабліва пацешна фантазіраваць на тэму савецкага «Волт-боя», з улікам, што ёсць багаты пласт прапаганды грамадзянскай абароны. Як бы звалі галоўнага маскота? ДОСААФ-піонэр? (

1 19👍7🤷♂2❤1