sacral_BY
#вілейка #sacral_catholic Чым больш прыязджаю ў Вілейку, тым больш падабаецца гэты касцёл. Паглядзіце, гэта ж канцэнтраванае сярэднявечча! А між тым храму трошкі больш за 100 гадоў. Вось гэта я разумею, настальгаваць па часах, якія дакладна памятаць немагчыма.…
#вілейка #sacral_catholic
Нарэшце цагляны волат у цэнтры Вілейкі адчыніў сваю браму аднаму старому валацузе. Яшчэ б! Справа ж у нядзелю была. Трошкі няёмка здымаць падчас імшы (раніцай сціпла пастаяў, вырашыў пагуляць, вярнуўся - зноў імша). Але нічога, калі не скакаць перад алтаром і не замінаць прыхаджанам, то праблем ня будзе. А яшчэ можна ўразіцца як цэлы храм людзей хорам моліцца па-беларуску(а іншым разам па-польску, але гэта не так уражвае ).
Што можна сказаць пра інтэр’ер? Роспісы хоць і рэстаўраваліся ў 70-я і 90-я гг., агулам, мелі неблагое захаванне. Як і падлога. Касцёлу, увогуле, пашчасціла мала пацярпець у ваенныя часы. За саветамі ў храме быў склад, а пазней канцэртна-выставачная зала.
Нарэшце цагляны волат у цэнтры Вілейкі адчыніў сваю браму аднаму старому валацузе. Яшчэ б! Справа ж у нядзелю была. Трошкі няёмка здымаць падчас імшы (раніцай сціпла пастаяў, вырашыў пагуляць, вярнуўся - зноў імша). Але нічога, калі не скакаць перад алтаром і не замінаць прыхаджанам, то праблем ня будзе. А яшчэ можна ўразіцца як цэлы храм людзей хорам моліцца па-беларуску
Што можна сказаць пра інтэр’ер? Роспісы хоць і рэстаўраваліся ў 70-я і 90-я гг., агулам, мелі неблагое захаванне. Як і падлога. Касцёлу, увогуле, пашчасціла мала пацярпець у ваенныя часы. За саветамі ў храме быў склад, а пазней канцэртна-выставачная зала.
1❤50👍8👏1🙏1
#вілейка #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox
Пасля пэўнай паўзы працягнем шпацыр па Вілейцы. Сёння зазірнем зноў на могілкі. Тут пахаваныя як праваслаўныя, так і каталікі. Але ёсць заўважнае раздзяленне на канфесійныя паловы. Старых помнікаў хапае (а іначай і допісу б не было), шмат знаёмых формаў (нават грыбкі знайшліся) і ёсць стэлы з тумбамі, якіх, падаецца, раней не сустракаў.
Працяг будзе.

2❤31⚡4👍3❤🔥2🙏1 1
sacral_BY
#вілейка #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox Пасля пэўнай паўзы працягнем шпацыр па Вілейцы. Сёння зазірнем зноў на могілкі. Тут пахаваныя як праваслаўныя, так і каталікі. Але ёсць заўважнае раздзяленне на канфесійныя паловы. Старых помнікаў…
#вілейка #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox
Паглядзелі, так бы мовіць, на цывільную частку могілак, але ж тут яшчэ ёсць частка вайсковая. Напрыклад уваходная брама – гэта мемарыял вайскоўцам імператарскай арміі, што загінулі ў 1915 годзе. І ёсць вялікае поле з магіламі жаўнераў польскага войска, загінулымі ў 1919-20 гг. А вось абеліск з птушкай польскім жа памежнікам ды паліцыянтам. Гледзячы на старыя здымкі, можна зразумець, што птушка не арыгінальная. Раней яна мела іншую позу ды трымала меч. А яшчэ на фоне бачна драўляную капліцу, якой больш няма. Вось так.

3❤🔥28 5👍4🙏3