#данюшава #sacral_graveyard
Не паспелі мы пакінуць вёску, як выконваю абяцанне з папярэдняга допісу.
Спадарства, сведкі ды помнікі Першай сусветнай: бутавая стэла прысвечаная "памяці слаўнага наступлення 1915 г." ды некалькі надмагілляў нямецкіх афіцэраў за касцёлам. У тыя часы ў Данюшава дзейнічаў шпіталь. Захаваліся здымкі вайсковых могілак. Сеціва кажа, гэтых вайскоўцаў пасля вайны перапахавалі ля вёсцы Маркоўцы, што на левым беразе Вяллі.
А яшчэ пры касцёле ёсць суворы бутавы будынак - былая званіца.

3❤35👍8 3🙏2
#гара_цэгла #вялля
Варта нагадаць, што маршрут сплаву праходзіў пераважна праз Смаргонскі раён. У 1915 годзе менавіта пад Смаргонню расейскія войскі спынілі нямецкі наступ у Першай сусветнай і фронт усталявалася па лініі Дрысвяты-Нарач-Смаргонь-Пінск ажно да 1918-га. Увесь гэты час кайзераўскія войскі займаліся будаўніцтвам фартыфікацый ды лагістычнай інфраструктуры. Таму цягам руху па рэчышчу Вяллі можна назіраць жалезабетонныя аб'екты рознай ступені захаванасці (захаванасці, хутчэй, адмоўнай), якія падпісаныя на мапе як знішчаны ДАК, былыя паромная пераправа ці мост. Самае сімпатычнае з гэтага – памятны надпіс нямецкага штабу на камяні. Сімпатычнае ў гэтым допісе. Пэўная разваліна заслугоўвае асобнага допісу. Але пра гэта пазней.

2❤31👍11 4👏1
#жодзішкі #sacral_catholic
Прыплылі ў Жодзішкі. Ч\б-здымак з папярэдняга допісу паказвае ня толькі нямецкі мост, але і краявід гэтай вёскі. А на ўзвышшы касцёл, які сёння пакажу ў яго сучасным выглядзе. Найсвяцейшай Тройцы☝️
Самі Жодзішкі ўпершыню згадваюцца ў 1511 годзе. А першы касцёл быў заснаваны ў 1553 г. на грошы ўладароў мястэчка Осцікавічаў. А ў канцы таго ж стагоддзя змяніліся гаспадары Жодзішак, а з імі і канфесійныя перавагі. У сям'і Кішак былі прыхільнікі Рэфармацыі і грошай ужо выдаткавалі на цэлы мураваны кальвінскі збор. Іншая версія прыпісвае фундацыю Крыштапу Комару ў пачатку XVII ст. У любым выпадку, мяркуецца, што да нас дайшоў менавіта той будынак. Узрост – нічосабе!
У той час у храма не было трансэпту (прыбудоў па баках, што надавалі будынку форму крыжа), але была вежа званіца. Трансэпт зʼявіўся ў пачатку ХХ ст. А вежу знішчылі ў часы Першай сусветнай вайны. Унутры месціўся шпіталь.
Збор пабудавалі ў стылі рэнесанс. Суворыя рысы ён меў у нашых абшарах. Нават сёння адноўлены выглядае сурʼёзна. А вось на малюнку з экспедыцыі Тышкевіча мае барочны такі фасад (відаць, у XVIII ст. правялі рамонт па модзе). Гэта сярэдзіна ХІХ ст., а храм ужо аддадзены каталікам.
Быў зачынены, таму дадаю здымаз інтэрʼера з мінулага стагоддзя.

1❤30👍9 3👏1🙏1