sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
1❤28❤‍🔥7⚡2👍2👏2🙏1🙈1
#дубок #sacral_catholic
Калі прайсці ад драўлянага касцёлу ўніз па плыні ракі каля кіламетру, сустракаем мураваную капліцу. Абедзве сьвятыні – частка комплекса Марыянскай кальварыі, створанай у 30-х гг. Кальварыя складалася з 7 станцый, якія сімвалізуюць 7 смуткаў маці божай:
Сімяонава прароцтва;
Уцёкі ў Егіпет;
Адшуканне Хрыста ў храме;
Сустрэча на Крыжовым шляху;
Укрыжаванне і сьмерць Езуса;
Зняцце з крыжа;
Пахаванне Хрыста.


Шлях між станцыямі складае 2 км і пачынаецца з цаглянай брамы. Яна захавалася. Яшчэ захаваўся пастамент з Багародзіцай (у сеціве месца часам называюць «крыніца ля багіні». Зноў нейкія язычніцкія вайбы). Астатнія станцыі прадстаўлены драўлянымі крыжамі. Але іх не пакажу. Гэты хрэсны ход скончыўся ля капліцы, бо не хацелася пакідаць човены з майном надоўга.
Няхай кожны, хто мінае гэту капліцу, пабожна прачытае «Вітай, Марыя« за душу святой памяці Ігната Сідарэвіча

- паведамляе надпіс на пліце на фасадзе капліцы. Хто такі гэты Сідарэвіч – невядома. Мабыць, чалавек быў паважаны, калі памяць пра яго высеклі на камяні. Але зараз прыйшоў час развітвацца з Дубком. Гэта быў апошні пункт гэтага падарожжа. Спадзяюся, вам было таксама цікава сачыць за ім. Час вяртацца дадому.
1❤36👍8🙏5⚡1❤‍🔥1👏11
Насамрэч, вось яшчэ адно дзіўнае месца. Бачыце курган? Не, не там дзе тры дрэвы тырчаць. Каб не мапа і не слупок з шыльдай, то ніколі б сам не здагадаўся, што тут курганны могільнік часоў позняга жалезнага веку. На здымку незаўважны агулам, але ён ёсць. Я б назваў яго купінай жалезнага веку. Мо тут ужо парыліся археёлагі і калісьці ён сапраўды быў высокім? Насамрэч, гэта адзіны з 17 курганоў, якія тут былі выяўлены. У астатніх даследчыкі пакалупаліся яшчэ ў далёкім 1935 годзе.

Але добра. Вырашыў запілаваць гэты допіс, каб сабраць усе пункты гэтага сплаву ў адну падборку. Мне будзе зручна, а мо і вам.

Данюшава:
🔹касцёл;
🔹мемарыял-капліца.
🔹Нямецкія камунікацыі.
Жодзішкі:
🔹касцёл;
🔹калегіюм-вар'ятня, экстэр'ер;
🔹калегіюм-вар'ятня, інтэр'ер;
🔹калегіюм-вар'ятня, галерэя;
🔹бровар, млын.
🔹Скаладром.
Сяляцічы:
🔹тупальскі мост.
Дубок:
🔹касцёльчык;
🔹капліца.

Колькі курганоў трэба наведаць, каб прыйшоў час запілаваць адпаведны тэг#?
1❤34❤‍🔥5👍22
#тбілісі #грузія #sacral_museum
Ну, пасля такога рачнога марафону можна разбавіць мясцовыя краявіды замежнымі. Сёння пакажу грузінскае "Азярцо", этнаграфічны музей-скансэн. А дакладней, умоўна заходні рэгіён і яго драўляныя хаты. Глядзіш на гэтае экзатычнае хараство і разумееш - але колькі ў нас ёсць па-свойму агульнага.

Музей знаходзіцца ў межах горада, але дабрацца сюды - задачка не трывіяльная. Канешне, існуе таннае тбіліскае таксі, але гэта не наш метад. Навошта адмаўляць сабе ў маршруце, які мяркуе карыстанне канатнай дарогай?
Магчыма таму на тэрыторыі ня тое, каб шмат людзей гуляла.
Хаця менскі музей знаходзіцца за горадам, трапіць туды неяк прасцей, але ж і там у будні дзень людзей ня шмат. Нейкая агульная ўласцівасць этнаграфічных музеяў. Усё ж агульнага ў нас шмат. У наступнай серыі пакажу як бывае, калі адрозненняў куды больш.
1🔥2510❤7👍3👏1🤯1😍1
sacral_BY
#тбілісі #грузія #sacral_museum Ну, пасля такога рачнога марафону можна разбавіць мясцовыя краявіды замежнымі. Сёння пакажу грузінскае "Азярцо", этнаграфічны музей-скансэн. А дакладней, умоўна заходні рэгіён і яго драўляныя хаты. Глядзіш на гэтае экзатычнае…
#тбілісі #грузія #sacral_museum
А зараз, спадарства, перанясемся ва ўсходнюю частку Грузіі. Дакладней, глядзім на тое, што яе прэзентуе. Калі ў мінулым допісе ў нас была гэткая драўляная і па-свойму звыклая пастараль, то зараз усё будзе сувора.
Дарбазі - каменны дом з драўляным купалападобным скляпеннем. У пэўным сэнсе зямлянка і літаральна "мая хата, мая крэпасць".
У музеі адкрыта два такіх дамы. Першы ў допісе (зд. 1-6), быццам, прасцейшы за другі (зд. 7-10), але нельга сказаць, што менш цікавы.
🤌🤌
1❤26👍12❤‍🔥2👏2💯1😭11